У Баранавiчах эвакуiравалi людзей
Iгар ГРЫШЫН
37 жыхароў аднаго з дамоў у Баранавiчах вечарам вымушана пакiнулi сваё жыллё: у будынку знаходзiлася авiяцыйная асколачная граната.
А апынулася яна там наступным чынам: небяспечную «цацку» прынёс дадому вучань трэцяга класа СШ №20. Снарад хлопчык знайшоў паблiзу горада. Бабуля, убачыўшы «сюрпрыз», патэлефанавала ў мiлiцыю, супрацоўнiкi якой i выклiкалi сапёрна-пiратэхнiчную групу адной з вайсковых часцей. Апошнiя «вызвалiлi» жылы будынак ад выбухованебяспечнага прадмета.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
37 жыхароў аднаго з дамоў у Баранавiчах вечарам вымушана пакiнулi сваё жыллё
|
|