Апошнi крок...
Ігар ГРЫШЫН
Смяротны скачок услед за сваёй дачкой зрабiла 27-гадовая мiнчанка, якая знаходзiлася ў водпуску па догляду за дзiцем.
Трагедыя адбылася каля пяцi гадзiн вечара ў адным з дамоў па вулiцы Любiмава. Цяжка зараз сказаць, чым кiравалася жанчына, калi з агульнага балкона на 12-м паверсе дома выкiнула дачку, якая нарадзiлася летась. Магчыма, адказ на гэтае пытанне дасць следства. Мiж iншым, пражывала яна ў iншым доме i на iншай вулiцы. Пасля жанчына i сама кiнулася ўнiз з балкона. I мацi, i дзiця загiнулi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжка зараз сказаць, чым кiравалася жанчына, калi з агульнага балкона на 12-м паверсе дома выкiнула дачку
|
|