21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iтальянцы адпомсцiлi за Еўра-2000

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК

Футбол. Чэмпiянат свету

Калi чакаеш першынство свету па футболу, што адбываецца раз у чатыры гады, здаецца, быццам знаходзiшся ў стане чалавека, якi святкуе дзень нараджэння 29 лютага, бо iмянiны ў таго бываюць не кожны год. Заканчэнне свята з удзелам 32 мацнейшых нацыянальных зборных планеты ў Германii выклiкае вялiкi сум: наступны мундзiяль пройдзе толькi ў 2010-м, ды i не будзе там даўно любiмых намi «зорак» — Зiнэдзiна Зiдана, Луiша Фiгу, Раберта Карласа, Олiвера Кана... Аднак лепш давайце ўзгадаем першынство-2006 у ягоных самых яскравых фарбах.

Некаторыя спецыялiсты выказвалiся наконт непатрэбнасцi гульнi за «бронзу», але дуэль Германiя — Партугалiя (3:1) паказала, наколькi гэта карысна для каманд i цiкава для гледачоў. Гаспадары не ўпусцiлi шанц трапiць у прызёры i сталi «бронзавымi» ў трэцi раз за гiсторыю свайго выступлення.

Фiнал парадаваў, бы поўны набор «страў» для галоднага: галявая «закуска» ў асноўны час, гарачае з выдаленнем Зiдана — у экстра-тайме i дэсерт у выглядзе серыi пасляматчавых пенальцi. У вынiку — 5:3, i iтальянцы ў чацвёрты раз сталi чэмпiёнамi свету, а французы ўпершыню заваявалi сярэбраныя медалi.

Найбольш гучнай тэмай для абмеркаванняў стала выдаленне Зiдана. Галоўны трэнер французаў Раймон Даменек адзначыў, што з-за гэтага яго падначаленыя не змаглi захаваць настрой, з якiм выходзiлi на поле. «У нас засталося дзесяць футбалiстаў, калi мы мелi перавагу i кантралявалi ход гульнi, — сказаў Даменек. — Той эпiзод з Зiданам не разгледзеў нiхто, акрамя чацвёртага арбiтра, якi i паведамiў аб усiм галоўнаму суддзi. Я не апраўдваю паводзiны нашага капiтана, але разумею яго, бо Матэрацы сказаў яму нешта крыўднае i выцiснуў з моманту ўсё, што мог». Аднак асаблiва крыўднае, паводле слоў трэнера, тое, што ён не забяспечыў Зiзу добрага завяршэння кар’еры: калi б Даменек замянiў «ветэрана», то той сарваў бы апладысменты стадыёна i за ўдала забiты ў матчы пенальцi, i за ўсю гульню на турнiры, як бы там нi было. Дагэтуль Зiдан зарэкамендаваў сябе дысцыплiнаваным i стрыманым iграком. Ох, што ж ты там такое сказаў, Матэрацы?!

Настаўнiк iтальянцаў Марчэла Лiпi пагадзiўся, што французы паказалi больш якасную гульню, чым яго футбалiсты, i расцанiў перамогу як усталяванне справядлiвасцi шасцiгадовай даўнасцi: «Жыццё, як катанне на арэлях: яны выйгралi фiнал Еўра-2000, не заслужыўшы гэтага больш за нас, зараз наступiла наша чарга». У тым кантынентальным процiстаяннi «Скуадра» вяла з мiнiмальнай перавагай амаль да канца сустрэчы, але французы здолелi выйграць. Калi ж казаць аб справядлiвасцi, то шлях да фiналу-2006 у iтальянцаў быў не настолькi цяжкiм, як у «трохколерных»: у матчы 1/8 фiналу з Аўстралiяй каманда Марчэла Лiпi выйграла пасля рэалiзацыi спрэчнага адзiнаццацiметровага, у чвэрцьфiнале трапiлi на дэбютантаў з Украiны, з якiмi лёгка справiлiся. У зборнай Раймона Даменека сапернiкi былi больш сур’ёзныя, ды адна «аплявуха» Бразiлii чаго каштуе. Справядлiвасць — рэч спрэчная.

P. S. Вiншуем намеснiка галоўнага рэдактара «Звязды» Уладзiмiра Здановiча з добрым прагнозам. Напярэдаднi чэмпiянату мы правялi апытанне сярод беларускiх спецыялiстаў, але нiхто з трэнераў, суддзяў, футбольных чыноўнiкаў не ўгадаў чэмпiёна. Уладзiмiр Аляксандравiч жа паставiў на першае месца Iталiю, а Германiю — на трэцяе.

Дасягненні мундзiяля

 «Залатую бутсу», якую ўручаюць лепшаму бамбардзiру на сусветным чэмпiянаце, атрымаў Мiраслаў Клозэ. На рахунку бамбардзiра брэменскага «Вердэра» пяць галоў i гэта самы нiзкi паказчык з 1962 года, калi шэсць форвардаў, у тым лiку Валянцiн Iваноў, забiлi па чатыры мячы. «Сярэбраную бутсу» здабыў аргенцiнец Эрнан Крэспа, а «бронзавую» — бразiлец Раналда. У абодвух па тры галы, але Крэспа знаходзiўся на полi менш, што i вывела яго на другую пазiцыю.

 Лепшым галкiперам турнiру прызнаны варатар iтальянцаў Джанлуiджы Буфон. За ўвесь чэмпiянат ён прапусцiў толькi аўтагол Крысцiана Дзакарда ў сустрэчы з ЗША i не ўзяў пенальцi ў фiнале. За свае поспехi варатар атрымаў прыз iмя Льва Яшына, што ўручаецца з 1994 года.

 Прыз Fair Play падзялiлi зборныя Бразiліi i Iспанii, бо абедзве набралi па 886 ачкоў. Пяцiразовыя чэмпiёны вызначылiся сумленнай гульнёй у чацвёрты раз, а iспанцы, якiя нiколi не станавiлiся прызёрамi сусветнага турнiру, упершыню. У якасцi ўзнагароды не толькi медалi i Кубак, але i 50 тысяч долараў на каманду.

 Зiнэдзiн Зiдан завяршыў выступленне на мундзiялях двума дасягненнямi: ён стаў чацвёртым, хто забiў тры мячы ў фiнальных матчах чэмпiянатаў свету, i чацвёртым iграком, якога выдалiлi ў рашаючай гульнi. Паводле меркавання журналiстаў, Зiдан быў на мундзiялi мацнейшым, таму яму ўручылi «Залаты мяч».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дагэтуль Зiдан зарэкамендаваў сябе дысцыплiнаваным i стрыманым iграком. Ох, што ж ты там такое сказаў, Матэрацы?!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика