21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усходнi гараскоп

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блiзняты могуць падрасцi прафесiйна, а Дзеваў чакае поспех у навуковай дзейнасцi...

АВЕН. Плюсаў i мiнусаў у прафесiйных i асабiстых справах будзе пароўну, аднак у цэлым тыдзень чакаецца спрыяльны, асаблiва для творчых пачынанняў. Настрой i працаздольнасць будуць на вышынi, калi вы ўсвядомiце для сябе пэўную мэту i зловiце правiльную хвалю. У асабiстым жыццi зоркi бачаць авантурныя матывы: яны ў блiжэйшы час могуць ператварыцца ў цэлую мелодыю, пад якую вам давядзецца танцаваць. Аднак калi вы паспрабуеце ўтаймаваць сваю ўпартасць, то абавязкова зможаце захаваць у сям’i мiр i спакой. Адпачынак цi падарожжа дазволяць скiнуць цяжар паўсядзённых праблем.

ЦЯЛЕЦ. У вас амаль заўсёды будзе выбар: уключацца ў падзеi цi заставацца «над паядынкам». Можа прадаставiцца цудоўная магчымасць для творчага росту i развiцця. Пакажыце начальству новыя iдэi i распрацоўкi. Канфлiктныя сiтуацыi з навакольнымi вы можаце правакаваць самi: пастарайцеся па магчымасцi гэтага не дапускаць, каб потым лiшнi раз не засмучацца. У сераду не выключаны дзелавыя прапановы, якiя адкрываюць для вас новыя магчымасцi. А вось у чацвер i пятнiцу лепш разлiчваць толькi на свае сiлы, бо партнёры могуць падвесцi. У выхадныя ж можна расслабiцца i спакойна адпачыць.

БЛIЗНЯТЫ. На працы верагодныя перамены, i ў вас з’явiцца шанц прафесiйнага росту. Магчымыя ўдалыя паездкi i камандзiроўкi. Сябры цi высокiя заступнiкi дапамогуць ажыццявiць самыя смелыя пачынаннi. Не варта баяцца дзейнiчаць — i ўсё складзецца ўдала. У сераду пастарайцеся закончыць старыя справы i праекты, бо ўжо ў чацвер вы зможаце заняцца чымсьцi новым. Пастарайцеся ўрэгуляваць суботнiя непаразуменнi з навакольнымi мiрным шляхам.

РАК. Будзьце больш уважлiвымi: не пераацэньвайце сваiх магчымасцяў у пачатку тыдня. У пачатку тыдня вам можа падацца, што з усiм справiцеся, але вынiкi дня могуць расчараваць вас. Тыдзень спрыяльны для дзелавых паездак, сустрэч i падарожжаў. У чацвер вам проста неабходна прыслухацца да голасу сваёй iнтуiцыi: яна падкажа вам, як правiльна зрабiць выбар. У гэты дзень вы зможаце лёгка вырашыць кожную праблему самастойна. У суботу варта не толькi планаваць, але i пачынаць рэалiзоўваць задуманае.

ЛЕЎ. Без асаблiвых хiстанняў ажыццяўляйце вашы планы i цудоўныя iдэi. Сiтуацыя можа спрыяць прыняццю сур’ёзных i адказных рашэнняў. Не забывайце прыслухоўвацца да парад калег. Пастарайцеся перагледзець вашы адносiны з блiзкiмi людзьмi: магчыма, вы сталi залiшне запальчывыя цi няўважлiвыя. Калi вам прапануюць увязацца ў авантуру, то субота — гэта адзiны дзень, калi ў вас усё атрымаецца. Неспрыяльны дзень — чацвер.

ДЗЕВА. Магчымы нестандартныя сiтуацыi: справiцца з iмi вы зможаце дзякуючы знаходлiвасцi i рашучасцi. Верагодны поспех у навуковай дзейнасцi. Старайцеся сумленна выконваць свае абавязкi. Спрэчкi i разборкi не прынясуць жаданых вынiкаў. У адносiнах з калегамi варта праявiць самакрытыку: здольнасць прызнаваць свае памылкi i чужую справядлiвасць дапаможа вашай кар’еры. У пачатку тыдня можа паступiць цiкавая iнфармацыя — пастарайцеся не прапускаць тэлефонныя званкi i не iгнараваць сустрэчы. У аўторак сачыце за сваёй мовай пры зносiнах з калегамi: ваша нястрыманасць i iмпульсiўнасць можа прывесцi да канфлiктнай сiтуацыi. У сераду да вашых слоў можа прыслухацца начальства, але толькi ў тым выпадку, калi яны будуць акуратна сфармуляваныя. Выхадныя прысвяцiце дому i дзецям, але выдзелiце дастаткова часу для адпачынку.

ШАЛI. Не варта прыцягваць да сябе вельмi многа ўвагi навакольных, тым больш — рабiць гэта мэтанакiравана. Час сам усё расставiць па сваiх месцах: вас заўважаць менавiта тады, калi гэта будзе неабходна. Добра пройдуць важныя перамовы i дзелавыя сустрэчы. Тыдзень наогул даволi ўдалы ў плане рашэння праблем — да бягучых пытанняў вы лёгка знойдзеце правiльныя адказы. Фундаментальныя задачы таксама будуць суправаджацца абставiнамi, якiя значна аблегчаць iх рашэнне. У пачатку тыдня непажадана праяўляць амбiцыi на рабоце — iнакш калегi ў нейкi момант не захочуць прыйсцi да вас на дапамогу, а яна ў гэты дзень спатрэбiцца. У чацвер праверце ўсё загадзя i разлiчвайце толькi на свае сiлы.

СКАРПIЁН. Можаце занадта захапiцца пабудовай стратэгiчных планаў. Зоркi раяць усё ж такi заняцца рашэннем надзённых праблем. Аўторак — не лепшы час для таго, каб спрабаваць паскараць рашэнне пытанняў, звязаных з працай. Тыдзень будзе поўны перамоў i сустрэч. Упэўнiцеся, што вас разумеюць правiльна, каб пазбегнуць цяжкасцяў у будучым. Не дазваляйце неабгрунтаваным думкам i сумненням непакоiць вас: перш чым верыць чуткам, пастарайцеся высветлiць iх крынiцу.

СТРАЛЕЦ. Маленькiя цяжкасцi лёгка адступяць пад вашым нацiскам, а больш сур’ёзныя — толькi распаляць ваш баявы настрой. Не прапусцiце iмгненне ўдачы: у аўторак чыясьцi рэкамендацыя можа сур’ёзна палепшыць ваша становiшча, калi, канешне, вы да гэтага падрыхтуецеся. У сераду ваш настрой будзе ў вышэйшай ступенi зменлiвы. У другой палове тыдня намячаюцца паездкi, таму пастарайцеся суадносiць свае сiлы з рэальнасцю, каб пазбегнуць ператамлення. Мэта, якую вы паставiце перад сабой у пятнiцу, можа запатрабаваць ад вас асабiстай дысцыплiны i самааддачы, але вынiк перасягне ўсе чаканнi.

КАЗЯРОГ. Тыдзень будзе спрыяць вашай дзелавой актыўнасцi, рэалiзацыi новых iдэй i планаў. Дарэчы, пра планы: зоркi раяць вам яшчэ раз усё намечанае прааналiзаваць, выправiць недахопы i толькi тады ажыццяўляць. Верагодныя знаёмствы, сустрэчы, паездкi, новая iнфармацыя. Бязлiтасна адкiдвайце непатрэбную iнфармацыю. У аўторак вас могуць парадаваць цiкавыя навiны, а ў сераду — удалыя дзелавыя сустрэчы. Пятнiца спрыяльная для паездак i камандзiровак. У суботу вы смела можаце звярнуцца па дапамогу да сяброў.

ВАДАЛЕЙ. Ёсць верагоднасць узнiкнення крызiсных сiтуацый у зносiнах з калегамi, таму вельмi важна захоўваць спакой i добразычлiвы настрой. Дробныя непрыемнасцi не прынясуць вам праблем, калi вы самi не будзеце iх шукаць. Хвалявацца не варта — тым больш што ваш аўтарытэт непарушны. Непажадана планаваць на пятнiцу штосьцi сур’ёзнае: вас будуць падпiльноўваць падман i спакуса. У выхадныя днi не варта прымаць катэгарычных рашэнняў у дачыненнi да блiзкiх людзей.

РЫБЫ. У першай палове тыдня работа здольная праглынуць вас без астатку. Проста начальства вырашыць, што акрамя работы ў вас няма нiякiх iншых спраў, i нагрузiць вас яшчэ. Зрабiце выгляд, што пагаджаецеся з абставiнамi — вы ж ад гэтага i выйграеце. Калi ў другой палове тыдня вырашыце схавацца ад усяго свету — не спадзявайцеся, што вам гэта ўдасца. Жадаючых сустрэцца з вамi будзе цэлая чарга. У канцы тыдня будзьце гатовыя да разумных кампрамiсаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Блiзняты могуць падрасцi прафесiйна, а Дзеваў чакае поспех у навуковай дзейнасцi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика