Шанцуе не кожны год
Аляксандр ПУКШАНСКI
У панядзелак позна вечарам завяршыўся фiнал мiжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2006». За перамогу змагалiся 15 спевакоў. За два днi фiналу (першы адбыўся ў нядзелю) найбольшую колькасць ачкоў набрала Аксана Багаслоўская з Расii (на здымку) — 205. Наталля Гардзiенка з Малдовы — 198. Таксама расiянiн Аляксей Гоман зарабiў 195, Чыкс з Iталii i Карынэ Асiран з Арменii — па 193. Катажына Вiльк з Польшчы — 189, Гёка Танескi з Македонii — 187... Беларуска Марына Васiлеўская, салiстка Белдзяржфiлармонii — 183. Учора ўвечары ў памяшканнi Вiцебскай абласной фiлармонii пераможцам уручылi прызы.
Лiдар Аксана Багаслоўская — салiстка тэатра «Прадстаўленняў» Льва Лешчанкi, якi з’яўляецца членам журы конкурсу. Мо таму ёй так пашанцавала? — з гэтым пытаннем ходзяць журналiсты ў кулуарах «базару». Аксана нарадзiлася 4 лiстапада 1978-га. Скончыла музычную школу па класу фартэпiяна, музычнае вучылiшча ў Екацярынбургу (харавое дырыжыраванне) i музычнае вучылiшча эстрадна-джазавага мастацтва ў Маскве. Зараз — студэнтка Дзяржаўнай класiчнай акадэмii, што ў расiйскай сталiцы. З’яўлялася лаўрэатам конкурсаў «Ранiшняя зорка», «Песня Расii» i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак позна вечарам завяршыўся фiнал мiжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2006»
|
|