21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Базар» — «Новы год»... па-вiцебску

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

А як яшчэ можна назваць свята, якое адзначаюць усёй сям’ёй, куды запрашаюць сваякоў i сяброў нават з iншых гарадоў i краiн? Нават па мясцоваму тэлебачанню ў першыя два днi фестывалю паказвалi дзве серыi «Iронii лёсу». А ў горадзе адбываюцца маленькiя цуды, быццам навагоднiя!

Новыя «базарныя чуткi — разам з Алай Пугачовай у яе сольным канцэрце позна вечарам 6 лiпеня выступiў не проста выпускнiк «Фабрыкi зорак» Майк Мiраненка, якi i выканаў толькi адну песню, а ён жа... яшчэ... i ёсць новы «фаварыт» прымадонны? А навошта тады Ала Барысаўна запрасiла толькi яго на свой канцэрт? I гэта, калi на «базар» прыехаў былы муж Кiркораў. Пугачова, якой не было на фэсце на працягу пяцiгодкi, выканала больш як 20 песень — як старых, так i зусiм новых. А ў ноч з 6-га на 7-е даў «сольнiк» любiмы жанчынамi Валерый Меладзе. У гэты ж «нулявы» дзень фестывалю вельмi здзiвiла вядомая оперная спявачка Алена Абразцова, якая сыграла галоўную ролю ў трагiкамедыi «Антонiо фон Эльба». Гэта гiсторыя аб тым, як экстрасэнс знаёмiць свайго... юнага каханага Антонiо, якi марыць стаць спеваком, з былой опернай прымай 70-гадовай Амалiяй. Спектакль паставiў вельмi «правакацыйны» рэжысёр Раман Вiкцюк. Няма пытанняў?

Пакуль гледачы «харчуюцца» мастацтвам, у дырэкцыi фестывалю працягваецца мiтусня. Арганiзатарам даводзiцца «ламаць галаву» ў вырашэннi вельмi актуальнага пытання: як рассялiць i накармiць больш за 2000 прыезджых, сярод якiх дзесяткi зорак першай велiчынi? Яны жывуць у 16 гатэлях i iнтэрнатах. Але ж не ўсе задаволеныя ўмовамi пражывання. I, што цiкава, прэтэнзii наконт гэтага не ў вядомых спевакоў i г.д. Як адзначыў кiраўнiк дырэкцыi «базару» Радзiвон Бас, — «нi Пугачова, нi Кiркораў не скардзiлiся на дрэнныя бытавыя ўмовы. Усё нармальна. Радзiвон Мiхайлавiч упэўнены, што «галоўныя ўмовы для артыста — гэта сцэна, гук i святло на сусветным узроўнi, а усё гэта ў Вiцебску ёсць...»

Дарэчы, мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Матвяйчук паабяцаў журналiстам, што ў фестывальнай сталiцы пабудуюць яшчэ адзiн гатэль, якi вырашыць усе праблемы. Але ж, як паказвае час, на «базары» гатэляў становiцца больш (толькi за апошнiя два гады адкрылiся два), а добрых нумароў на ўсiх гасцей усё роўна не хапае.

Безумоўна, як i раней, арганiзатары лiчаць галоўным праектам фестывалю мiжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск». Сёлета ў iм бралi ўдзел 23 маладыя спевакi (прадстаўнiца Кубы не прыехала), але ж жадаючых пазмагацца за перамогу было больш. У фiнале конкурсу выступiлi толькi 15, на погляд журы, самых таленавiтых. Старшыня журы гэтага конкурсу — Анатоль Ярмоленка заявiў на прэс-канферэнцыi, прысвечанай адкрыццю фестывалю, што заўсёды канкурсанты мелi роўныя магчымасцi для перамогi i «пратэжэ» членаў журы нiколi не падтрымлiвалiся другiмi «суддзямi» талентаў, калi апошнiя сапраўды не былi самымi лепшымi. Вось як! А памятаецца, што на адным з «базараў» перамагла маладая «знаёмая» Пугачовай (прымадонна тады ўзначальвала журы. Нават, каб яе любiмая канкурсантка выканала сваю песню, што па працягласцi не адпавядала фармату конкурсу, змянiлi яго ўмовы), у рад прызёраў аднойчы увайшоў i малады сябра Бабкiнай, ёсць i iншыя прыклады.

Элiтны маскоўскi мастак Нiкас Сафронаў стаў у Вiцебску ў цэнтры ўвагi не толькi журналiстаў. Мясцовыя дзяўчаты лiтаральна аб’явiлi на яго, 50-гадовага прыгажуна, зноў халасцяка, сапраўднае паляванне. Гледачы ў гэтыя днi могуць убачыць творы Нiкаса: на iх намаляваны Далi, Спiлберг i iншыя самыя вядомыя людзi планеты. Аб партрэце Мадонны ён сказаў што нiяк не дамовiцца з ёй аб цане (прасiў 70 тысяч долараў, а яна паабяцала заплацiць толькi 50 тысяч).

Цудамi можна назваць магчымасць для прахожых сустрэць знакамiтасцi i без аховы. Напрыклад, вельмi даступным быў народны артыст Расii Аляксандр Калягiн, якому на фестывалi ўручылi прэмiю Саюзнай дзяржавы ў галіне лiтаратуры i мастацтва. А вось Анастасiя Валачкова нават па будынку дырэкцыi хадзiла з ахоўнiкамi, што трымалi ў руках рацыi. Балерына крыху расказала журналiстам аб навiнах у сваiм жыццi. Хутка яна збiраецца замуж за бацьку сваёй маленькай дачкi. Яму 42 гады, Iгар — бiзнэсмен. Яго дзецi i сваякi вельмi добра адносяцца да 9-месячнай Арыядны. Праз тры днi(!) пасля нараджэння дачкi Анастасiя пачала ўжо рэпецiраваць. Фiгуру захоўвае дзякуючы таму, што яшчэ з дзяцiнства не ўжывае мяса, а любiць рыбу, розныя салаты, бывае, есць перапялiныя яйкi. А галоўная «таямнiца» яе прыгажосцi — фiзiчныя нагрузкi i добры настрой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя «базарныя чуткi — разам з Алай Пугачовай у яе сольным канцэрце позна вечарам 6 лiпеня выступiў не проста выпускнiк «Фабрыкi зорак» Майк Мiранен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика