Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў пазiцыю Беларусi па ключавых аспектах саюзнага будаўнiцтва
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў, што пазiцыя Беларусi па ключавых аспектах саюзнага будаўнiцтва застаецца нязменнай. Пытаннi стварэння Саюзнай дзяржавы былi закрануты 11 лiпеня на сустрэчы кiраўнiка дзяржавы з дэлегацыяй Камчацкай вобласцi.
Губернатар гэтага рэгiёну Расii Мiхаiл Машкоўцаў адзначыў, што ён з разуменнем адносiцца да гэтай пазiцыi Беларусi. На перагаворах абмеркаваны магчымасцi нарошчвання паставак беларускай прадукцыi ў Камчацкую вобласць. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры цывiлiзаванага свету, iмкнецца ўтрымлiваць сваю вытворчасць на самым высокiм узроўнi. Многiя беларускiя прадпрыемствы, у тым лiку ў галiне харчовай прамысловасцi, своечасова мадэрнiзуюцца. Беларуская прадукцыя вядомая сваёй высокай якасцю. «I калi нават цана на асобныя беларускiя тавары дзесьцi вышэйшая, усё роўна купляюць iх, таму што наша прадукцыя чыстая, без дабавак», — сказаў прэзiдэнт. У Беларусi, паводле яго слоў, удалося захаваць важнейшыя прамысловыя прадпрыемствы i забяспечыць iх стабiльную работу. Яны паспяхова канкурыруюць не толькi на расiйскiм рынку, але i на Захадзе. «Мы вам удзячныя за тое, што вы купляеце беларускую тэхнiку, i мы гатовы ў гэтым напрамку далей дзейнiчаць — ствараць сэрвiсныя цэнтры, цэнтры продажаў, арганiзоўваць прамыя пастаўкi», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да губернатара Камчацкай вобласцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi стварэння Саюзнай дзяржавы былi закрануты 11 лiпеня на сустрэчы кiраўнiка дзяржавы з дэлегацыяй Камчацкай вобласцi |
|