Мядзведзяў i дзiкiх кабаноў аблiваюць вадой кожныя дзве гадзiны
Рычард САЛАТА, БЕЛТА
Мядзведзяў, дзiкiх кабаноў, коней i iншых буйных жывёл у Гродзенскiм заапарку ў гэтыя гарачыя днi аблiваюць вадой кожныя дзве гадзiны, паведамiла дырэктар установы Цэлiна Пагерыла.
Паводле яе слоў, у 30-градусную спякоту ахвотна мыюцца бурыя мядзведзi, пры гэтым яны спрабуюць схапiць ваду ротам. Секачы падстаўляюць пад струмень вады са шланга свае бакi, спiну i нават жывот. А вось двухмесячнае паласатае парася, народжанае ў заасадзе, баiцца вады i задавольваецца толькi яе пырскамi, расказала спецыялiст. У сувязi з дадатковым мыццём жывёл расход вады ў заапарку павялiчыўся больш чым у два разы i склаў каля 50 куб.м у тыдзень, падкрэслiла яна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мядзведзяў, дзiкiх кабаноў, коней i iншых буйных жывёл у Гродзенскiм заапарку ў гэтыя гарачыя днi аблiваюць вадой кожныя дзве гадзiны |
|