З Беларусi забаронены вываз прадметаў i калекцый, уключаных у Музейны фонд
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Забаронены вываз з Беларусi на пастаяннае захоўванне музейных прадметаў i калекцый, уключаных у Музейны фонд. Такая мера змяшчаецца ва Указе прэзiдэнта Беларусi № 435, падпiсаным 10 лiпеня.
Выключэннем з’яўляецца вяртанне ва ўстаноўленым парадку культурных каштоўнасцяў iншых дзяржаў i абмен на прадметы i калекцыi з замежных музеяў. У абодвух выпадках перамяшчэнне праводзiцца толькi па рашэнню ўрада на аснове хадайнiцтва Мiнiстэрства культуры пры наяўнасцi пiсьмовага дагавора памiж беларускiм i замежным музеямi. Прыняцце гэтага дакумента дасць магчымасць забяспечыць захаванне духоўнай i культурнай спадчыны беларускага народа, устанавiць дзяржаўны кантроль за перамяшчэннем музейных прадметаў i калекцый за межы рэспублiкi, растлумачылi ў прэс-службе. Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая мера змяшчаецца ва Указе прэзiдэнта Беларусi № 435, падпiсаным 10 лiпеня
|
|