У Беларусi ствараецца бюджэтны фонд арганiзацыi збору i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыра
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 лiпеня падпiсаў Указ № 437 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны».
Указ прыняты ў мэтах паляпшэння экалагiчнай сiтуацыi i павышэння эфектыўнасцi збору i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны. У адпаведнасцi з дакументам ствараецца дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд арганiзацыi збору (нарыхтоўкi) i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыравiны. Распарадчыкам сродкаў фонду вызначана Мiнiстэрства гандлю. Указам прадугледжаны парадак фармiравання i выкарыстання сродкаў фонду. Ён будзе фармiравацца за кошт выплаты адпаведнага збору юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя выпускаюць i (або) iмпартуюць тавары ў шкляной тары i тары на аснове паперы i кардону. Пасля страты спажывецкiх уласцiвасцяў такой тары ўтвараюцца адходы, якiя аказваюць шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе i патрабуюць арганiзацыi iх збору, абясшкоджання або выкарыстання. Сродкi фонду будуць накiроўвацца на развiццё сiстэмы збору i перапрацоўкi адходаў, пакрыццё затрат, якiя не кампенсуюцца грашовымi сродкамi, што атрымлiваюцца ад рэалiзацыi адходаў упакоўкi. Указам вызначаны стаўкi, па якiх праводзiцца абкладанне зборам на iмпарт або вытворчасць шкляной тары i тары на аснове паперы i кардону. У выпадку, калi немагчыма вызначыць вагу увозiмай тары або яе залогавую цану, стаўкi плацяжоў разлiчваюцца па кантрактнай цане тавару, упакаванага ў тару. Сума збору ўключаецца ў сабекошт прадукцыi. Пры гэтым сабекошт тавараў павялiчваецца нязначна (на 0,8—1,3 працэнта), адзначылi ў прэс-службе прэзiдэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ствараецца бюджэтны фонд арганiзацыi збору i выкарыстання адходаў у якасцi другаснай сыра Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 лiпеня падпiсаў Указ № 437
|
|