21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Для нас эканомiя сродкаў — гэта не самае галоўнае...»

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А на мой погляд...

Чаму беларусы нарыхтоўваюць агароднiну на зiму?

Цi робiць ваша сям’я нарыхтоўкi гароднiны на зiму (салаты, марынаваныя памiдоры, перац i г. д.)? Гэта ў большай ступенi шматгадовая традыцыя, сродак зэканомiць сродкi сямейнага бюджэту цi нарыхтоўкi робяцца па прынцыпу «сваё заўсёды больш смачнае, чым набытае ў магазiне»?

Вiктар ГУМIНСКI, намеснiк старшынi Камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— Мая сям’я мае свой агарод i мы робiм нарыхтоўкi на зiму. Гэта памiдоры, агуркi, радыска, кабачкi, цыбуля, часнок (саленнi i розныя салаты). Ёсць у нас пладовыя дрэвы — слiвы, яблынi, вiшнi (гэта варэнне i кампоты).

Я i мая жонка — выхадцы з сялян, мы заўсёды мелi справу з зямлёю. I мы лiчым, што фiзiчная праца на гародзе — гэта пэўная форма адпачынку. Але разам з тым, калi вырошчваеш свае прадукты, то ведаеш, што ў iх няма нейкiх пестыцыдаў, што гэта чыстая прадукцыя. Да таго ж калi атрымлiваеш свой ураджай, маеш i пэўную эканомiю сродкаў. Але для нас эканомiя сродкаў — гэта не самае галоўнае. Самае галоўнае тое, што мы прызвычаiлiся працаваць на зямлi. I свой ураджай заўсёды больш надзейны i больш смачны.

Галiна КРАСКОЎСКАЯ, настаўнiца Вiшнеўскай сярэдняй школы (Валожынскi раён):

— Марынуем перац, памiдоры. Але больш за ўсё мы нарыхтоўваем леча i агуркоў. Сёлета ўся агароднiна, акрамя перцу, будзе са свайго прысядзiбнага ўчастка (калi ўсё не згарыць на сонцы).

Чаму робiм нарыхтоўкi? Напэўна, у першую чаргу таму, што хатняе заўсёды больш смачнае. У той жа час гэта i сродкi эканомiць. Да таго ж, канешне, гэта традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

У магазiне я набываю кансерваваны гарошак. Хоць, напрыклад, мая свякроў, якая жыве непадалёк, нарыхтоўвае яго сама. Але я не пераняла такi вопыт...

Раiса ПЕТРУШКЕВIЧ, намеснiк дырэктара КСУП «Кольна» (Жыткавiцкi раён):

— Нарыхтоўкi робiм. Перавагу мая сям’я аддае марынаваным памiдорам. Я нарыхтоўваю сорак трохлiтровых слоiкаў памiдораў на зiму, таму да сваiх яшчэ дакупляем памiдоры ў фермера. Усю астатнюю гароднiну вырошчваем на сваiм прысядзiбным участку.

Сваё заўсёды самае якаснае. А пра эканомiю сродкаў я не думаю... Я лiчу, што гаспадыня не павiнна набываць у магазiне марынаваныя агуркi або памiдоры. Я лiчу, што толькi жанчыны-гультаi не робяць нарыхтоўкi з агароднiны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму беларусы нарыхтоўваюць агароднiну на зiму?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика