Дык дзе ж выгуляць сабачку?
Вольга ДАЛЕНКА, «Мiнск—Навiны»
У Маскоўскiм раёне сталiцы функцыянуюць дзевяць абсталяваных пляцовак для выгулу хатнiх жывёл i адведзена яшчэ 21 месца, дзе можна пагуляць з любiмцам. Пры гэтым у ЖЭСах зарэгiстраваны 1883 сабакi. Пытанне, дзе ж выгульваць хатнiх жывёл, перыядычна задаюць дзесяткi «масквiчоў». Як патлумачыла карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» iнжынер аддзела добраўпарадкавання ЖРЭА Маскоўскага раёна Галiна Жураўская, з-за моцнай шчыльнасцi жылой забудовы магчымасцi арганiзаваць больш пляцовак для выгулу няма. Да таго ж жыхары не ўмеюць цанiць ужо ствароныя ўмовы для iх гадаванцаў. На дзвюх пляцоўках, якiя знаходзяцца непадалёку ад прыватнага сектара, разабралi на дровы сабачыя драўляныя трэнажоры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскоўскiм раёне сталiцы функцыянуюць дзевяць абсталяваных пляцовак для выгулу хатнiх жывёл |
|