Хроніка апошніх падзей
Ва Украiне створана «Антыкрызiсная каалiцыя»
Кiраўнiк украiнскага парламента Аляксандр Мароз учора на пленарным пасяджэннi Вярхоўнай Рады афiцыйна аб’явiў аб распадзе «аранжавай каалiцыi» i стварэннi новай большасцi з Партыi рэгiёнаў, камунiстаў i сацыялiстаў — так званай «Антыкрызiснай каалiцыi». Лiдар Партыi рэгiёнаў Вiктар Януковiч вылучаны кандыдатам на пасаду прэм’ер-мiнiстра Украiны. Паводле слоў Мароза, усяго ў новую каалiцыю ўвайшло 238 дэпутатаў. Iх заявы прыкладаюцца да каалiцыйнага пагаднення. Некалькi тысяч чалавек прыйшлi ў аўторак да будынка парламента Украiны, каб падтрымаць «Антыкрызiсную каалiцыю». Над велiзарным натоўпам былi разгорнуты блакiтныя сцягi Партыi рэгiёнаў. Удзельнiкi мiтынгу запатрабавалi ад прэзiдэнта як гаранта Канстытуцыi спынiць канфрантацыю i асудзiлi тых, хто заклiкае да роспуску Вярхоўнай Рады. Удзельнiкi акцыi трымалi транспаранты з надпiсамi: «Украiна — не толькi майдан», «Януковiч — народны прэм’ер», «Вiктары — аб’яднайце Украiну», «Юля — уцiхамiрся». Тым часам сама Цiмашэнка заявiла, што яе блок будзе рыхтавацца да датэрмiновых выбараў у парламент, на якiя пойдзе разам з «Нашай Украiнай». Мiж тым, такога сцэнарыя не апасаецца i Януковiч. Паводле яго слоў, у выпадку роспуску парламента Партыя рэгiёнаў атрымае «канчатковую перамогу на датэрмiновых выбарах, каб скончыць увесь гэты кашмар». З Кiргiзii высланы два амерыканскiя дыпламаты Два супрацоўнiкi пасольства ЗША былi высланы з тэрыторыi Кiргiзii «за грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай Кыргызскай Рэспублiкi». Пра гэта ўчора паведамiлi кiргiзскiя СМI са спасылкай на крынiцу ў Службе нацыянальнай бяспекi рэспублiкi. Пасольства ЗША ў Кiргiзii афiцыйна пацвердзiла факт высылкi з рэспублiкi двух сваiх супрацоўнiкаў. Як вынiкае са спецыяльнай заявы пасольства ЗША для прэсы, амерыканскiя дыпламаты абвiнавачваюцца кiргiзскiмi ўладамi «ў недарэчных кантактах з лiдарамi няўрадавых арганiзацый». Кiргiзскiя СМI таксама паведамляюць, што 12 лiпеня ў Бiшкеку павiнны былi аднавiцца двухбаковыя кiргiзска-амерыканскiя перамовы аб умовах знаходжання на тэрыторыi краiны авiябазы мiжнароднай антытэрарыстычнай каалiцыi, аднак з-за iнцыдэнту з высылкай дыпламатаў перамовы могуць не адбыцца. ЗША чакаюць смерцi Кастра, каб дэмакратызаваць Кубу Прэзiдэнт ЗША Джордж Буш заявiў, што Белы дом плануе выдаткаваць 80 мiльёнаў долараў у першыя два гады пасля смерцi Фiдэля Кастра, «каб забяспечыць устанаўленне дэмакратыi на Кубе». Камiсiя па аказанню дапамогi вольнай Кубе, сустаршынямi якой з’яўляюцца дзяржсакратар ЗША Кандалiза Райс i мiнiстр гандлю Карлас Гуцьерас, рэкамендавала ўраду ЗША не пазней чым праз два тыднi пасля смерцi Фiдэля Кастра пачаць аказваць шырокамаштабную гуманiтарную дапамогу Кубе i накiраваць туды падрыхтаваных у ЗША суддзяў, супрацоўнiкаў палiцыi i экспертаў, якiя павiнны забяспечыць правядзенне «свабодных выбараў». Пры выкананнi ўсiх гэтых умоў праз 180 дзён пасля смерцi Кастра на Кубе да ўлады павiнен прыйсцi «дэмакратычны ўрад».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Украiне створана «Антыкрызiсная каалiцыя»
|
|