Падсобная гаспадарка кормiць
Святлана БАРЫСЕНКА
Каля 40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму сельскагаспадарчай прадукцыi вырабляецца зараз насельнiцтвам, дзесьцi толькi 2 працэнты — фермерскiмi гаспадаркамi, усё астатняе — сельскагаспадарчымi арганiзацыямi.
У сельскай гаспадарцы краiны занята 11 працэнтаў ад агульнай колькасцi працуючых у эканомiцы, звыш 15 працэнтаў асноўных сродкаў, вырабляецца звыш 7 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту. Паводле слоў намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь Алы Ламакiнай, адным з накiрункаў дзяржаўнай дзейнасцi можна назваць развiццё iндывiдуальнага сектара, падсобных гаспадарак. У цэлым гэта абумоўлена выкананнем Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi, а ў прыватнасцi — папярэджаннем адтоку людзей з сельскай мясцовасцi. Дарэчы, зараз у краiне налiчваецца 1 мiльён 200 тысяч падсобных гаспадарак, а фермерскiх, напрыклад, усяго 2204, дзе створана 1800 працоўных месцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь Алы Ламакiнай, адны |
|