21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

100 балаў ёсць у «англiчан», бiёлагаў i матэматыкаў

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Абiтурыент-2006

12 лiпеня ў Беларусi «стартуе» другi, найбольш масавы, этап прыёмнай кампанii — у гэты дзень ва ўсiх ВНУ, якiя трапiлi ў другi паток, распачынаецца прыём дакументаў. А сёлета, трэба зазначыць, у другi паток трапiлi i Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт, i БДЭУ, i БДУIР, i медыцынскiя унiверсiтэты, i нават Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт. Няцяжка прадказаць, што спяшацца з падачай дакументаў у прыёмныя камiсii маладыя людзi наўрад цi будуць — маючы на руках тры сертыфiкаты цэнтралiзаванага тэсцiравання, яны да апошнiх дзён будуць пралiчваць свае шанцы на паступленне на тую цi iншую спецыяльнасць у тую цi iншую ВНУ. З такiм прагматызмам маладых людзей сутыкнулiся ў мiнулым годзе i БДЭУ, i Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт. Праўда, сёлета абiтурыентам у якасцi чацвёртай экзаменацыйнай адзнакi будзе залiчвацца яшчэ сярэднi бал дакумента аб адукацыi. Камусьцi з прэтэндэнтаў на званне студэнта гэта новаўвядзенне можа ўсё сапсаваць. Уся надзея — на ўласныя вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання...

Як зазначыў дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, на сёння абiтурыентам засталося выдаць толькi сертыфiкаты па хiмii i геаграфii — гэта будзе зроблена ў блiжэйшыя два днi. Нагадаем, што цэнтралiзаваны тэст-экзамен па хiмii праходзiў ў краiне 29 чэрвеня, а па геаграфii — 1 лiпеня. На цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па геаграфii, а яно праводзiлася ў Беларусi ўпершыню, сто балаў не здолеў набраць нiводны з абiтурыентаў. Максiмальныя 84 балы набраў толькi адзiн чалавек i яшчэ адзiн удзельнiк уступных выпрабаванняў набраў 83 тэставыя балы. Лепшы вынiк удзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па хiмii — 93 тэставыя балы. Да iх «дацягнулiся» толькi два чалавекi. Па аднаму чалавеку набралi 92, 91 i 90 тэставых балаў, 2 чалавекi — 89 балаў i 5 чалавек — 88 балаў.

Крыху больш «аптымiстычна» выглядаюць вынiкi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання па замежных мовах. Так, на ЦТ па англiйскай мове 100 балаў набраў адзiн абiтурыент. Тры абiтурыенты набралi 99 тэставых балаў, шэсць чалавек — 98 i восем — 97 тэставых балаў. Лепшы вынiк на ЦТ па французскай мове — 96 тэставых балаў (адзiн удзельнiк), па нямецкай мове — 97 балаў (4 удзельнiкi), па iспанскай мове — 95 балаў (зноў-такi адзiн чалавек).

На цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па матэматыцы (а гэта адна з самых масавых экзаменацыйных дысцыплiн) жаданыя многiмi сто балаў па ўсёй краiне набралi 11 чалавек, па бiялогii сто балаў змаглi атрымаць толькi два чалавекi, а вось па фiзiцы сертыфiкат са ста баламi не выдалi нiкому. Максiмальную колькасць — 98 балаў — набраў на фiзiцы толькi адзiн чалавек з агульнага патоку.

Паводле слоў Мiкалая Фяськова, на сёння ўжо распрацавана шкала пераводу вынiкаў ЦТ у дзесяцiбальную сiстэму ацэнкi ведаў па бiялогii, замежных мовах, хiмii i геаграфii. Па ўсiх iншых дысцыплiнах шкала была зацверджана Мiнiстэрствам адукацыi крыху раней i аказалася больш лаяльнай у параўнаннi са шкалой папярэдняга года. Да прыкладу, атрымаць «тройку» па дзесяцiбальнай шкале, якая дазваляе маладому чалавеку ўдзельнiчаць у прыёмнай кампанii, стала прасцей. Таксама стала прасцей атрымаць i вышэйшыя адзнакi — «васьмёркi», «дзевяткi» i «дзесяткi».





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў Мiкалая Фяськова, на сёння ўжо распрацавана шкала пераводу вынiкаў ЦТ у дзесяцiбальную сiстэму ацэнкi ведаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика