Кветнiку патрэбен клопат
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
У сярэдзiне лета пiвонi, дэльфiнiумы, флёксы моцна разрастаюцца. Нярэдка гаспадары гэтых прыгожых кветак сцягваюць кусты вяроўкай вакол адной палкi.
Але такое абыходжанне шкодзiць раслiнам. На адзiн куст неабходны 2—3 калочкi. Вяроўку падвязваць трэба так, каб сцёблы свабодна размяркоўвалiся памiж калкамi. Лiсце не павiнна быць сцiснутым, яго трэба асцярожна выняць з-пад абвязкi. Справа ў тым, што менавiта лiсце дае раслiнам энергiю сонца. Звязаўшы яго, мы перашкаджаем доступу святла, парушаецца працэс фотасiнтэзу, запавольваецца развiццё. Здараецца, што пасля цвiцення ўвесь куст абразаюць. Гэта робiцца для таго, каб зэканомiць месца i пасадзiць аднагадовыя раслiны. Але пiвонi i дэльфiнiумы пры абрэзцы атрымлiваюць моцны стрэс. Яны вельмi пакутуюць у зiмовыя халады, а суровай зiмой могуць нават загiнуць. Яшчэ адна распаўсюджаная памылка — прасушка цыбулiн кветак на сонцы. Гэтага рабiць не трэба, бо яны могуць атрымаць апёк. Усе цыбульныя сушаць у памяшканнях, якiя добра праветрываюцца, пры тэмпературы 25—27 °С. На адкрытым паветры ваганнi тэмпературы могуць быць значнымi, а гэта небяспечна, бо павышаецца верагоднасць захворванняў. Для захоўвання цыбулiн полiэтыленавыя пакеты не падыходзяць. Трэба выкарыстоўваць кошыкi цi скрынкi з адтулiнамi. Пасля лета многiя раслiны могуць захварэць. Флёксы пакрываюцца мучнiстым налётам, сохнуць нiжнiя лiсты дэльфiнiуму, «ржавеюць» лiсткi лiлей. Усё гэта прыкметы iнфекцый. Калi захварэла лiлея, не трэба яе адразу ж вырываць. Лепш зрэзаць кветкi ўпоравень з зямлёй, разрыхлiць зямлю i апрацаваць спецыяльным прэпаратам для барацьбы з захворваннямi кветак. Можна палiць кветкi i зямлю вакол хворай раслiны растворам марганцоўкi i прысыпаць попелам. Усё паражонае лiсце трэба сабраць i спалiць. Флёксы могуць яшчэ зацвiсцi, нават калi ўсё сцябло засталося без лiсця. Калi дэльфiнiум пачарнеў, трэба зрэзаць яго пад корань, у вераснi ён дасць новыя парасткi. Хворым раслiнам неабходны догляд. Калi iх рыхлiць i падкормлiваць, яны хутка аднаўляюць сiлы. Кветкi, якiя завялi, трэба абрываць, а апаўшыя пялёсткi збiраць. Свабодная цёмная зямля памiж кветкамi заўсёды павiнна быць рыхлай. На цяжкай глебе ўтвараецца скарынка i трэшчыны, ад гэтага рвуцца каранi. Сухая пясчаная глеба зусiм не ўсмоктвае вiльгаць, таму перад палiвам яе трэба рыхлiць. Самае правiльнае ўтрыманне глебы — пад мульчыруючым слоем перагною, гною цi дробных каменьчыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адзiн куст неабходны 2—3 калочкi. Вяроўку падвязваць трэба так, каб сцёблы свабодна размяркоўвалiся памiж калкамi |
|