Чаго не хапае раслiнам
Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74
У лiпенi для агароднiка вельмi шмат работы. Трэба займацца падкормкамi раслiн, пасынкаваннем таматаў, вядзецца барацьба са шкоднiкамi i хваробамi, збiраецца ўраджай. Даглядаючы раслiны, трэба ўважлiва прыглядацца да iх, i тады яны змогуць «расказаць» пра недахоп тых цi iншых элементаў харчавання.
Пры недастатковай колькасцi ў глебе фосфару лiсце агародных культур набывае пурпурнае адценне, цвiценне спазняецца, плады ўтвараюцца дробныя, выспяванне iх затрымлiваецца. Пры калiйным галаданнi ў капусты i таматаў лiсце становiцца хвалiстым, маршчынiстым, у агуркоў край лiста мае бронзавы колер i адмiрае, а верхавiнка пладоў набывае грушападобную форму; у цыбулi верхавiнкi старога лiсця становяцца шэра-жоўтымi. Калi на таматах скручваецца лiсце, то трэба выключыць з падкормак суперфасфат i павялiчыць колькасць хлорыстага калiю i мачавiны. Калi з кустоў сталi ападаць кветкi — раслiны трэба апырскаць растворам борнай кiслаты пакаёвай тэмпературы (1 г на 1 л гарачай вады). Пры ападаннi завязяў раслiны падкормлiваюць растворам каравяку (1:10), у якi дадаюць запалкавы пачак амiячнай салетры цi мачавiны. У агуркоў пры недахопе азоту плады светла-зялёныя з завостранай верхавiнкай. Раслiны з густой цёмна-зялёнай лiстотай трэба падкормлiваць фосфарам. Падкормку лепш за ўсё спалучаць з палiвам i рыхленнем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даглядаючы раслiны, трэба ўважлiва прыглядацца да iх, i тады яны змогуць «расказаць» пра недахоп тых цi iншых элементаў харчавання |
|