21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб маланка не ўдарыла...

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ

Працяглую, нясцерпную (для многiх — знясiльваючую) спякоту ўсё ж неўзабаве зменiць доўгачаканы дождж i хутчэй за ўсё ён будзе суправаджацца моцнай навальнiцай, рассякаючымi неба маланкамi i аглушальным грукатам грому. Гэта прыродная з’ява ўяўляе сур’ёзную небяспеку для чалавека, яго маёмасцi. Ад удараў маланкi гiнуць людзi, узнiкаюць пажары i iншыя няшчасцi. Засцерагчыся ад маланкi стопрацэнтна немагчыма, але знiзiць верагоднасць паражэння ёю ўсё-такi можна.

Што такое маланка? Гэта магутны электрычны разрад. Пры гэтым у атмасферы з’яўляецца плазменны след, якi i бачны на фоне цёмнага неба — «маланка блiснула». Электрычны разрад узнiкае памiж дадатна i адмоўна зараджанымi праваднiкамi. Гэта могуць быць два воблакi, тады разрад адбываецца ў атмасферы i небяспекi для тых, хто знаходзiцца на зямлi, не ўяўляе. Але калi памiж такiмi аблокамi акажацца самалёт, не пазайздросцiш тым, хто ў iм знаходзiцца.

Аднак нас цiкавiць разрад, якi адбываецца памiж воблакам i зямлёй. У атмасферы падчас навальнiцы адбываецца канцэнтрацыя iонаў, iмi i зараджаюцца навальнiчныя аблокi. Электрычны разрад выбiрае шлях найменшага супрацiўлення. I паколькi праводнасць арганiзма чалавека вышэйшая, чым паветра, разрад з воблака можа накiравацца да зямлi менавiта ў тым месцы, дзе знаходзiцца чалавек, i прайсцi праз яго цела. Энергiя маланкi не вельмi вялiкая, яна вымяраецца ўсяго некалькiмi кiлават-гадзiнамi. Але паколькi разрад адбываецца ў тысячныя долi секунды, то магутнасць яго вялiзная. Неабходна таксама ўлiчваць, што пры ўдары маланкi вакол гэтага месца ўтвараецца моцнае электрычнае поле, якое iндуцыруе ў электраправодных аб’ектах, што знаходзяцца побач, другасны электрычны ток. I чалавек можа пацярпець не толькi ад пападання маланкi непасрэдна ў цела, але i ад яе ўдару непадалёк.

Безумоўна, ад лёсу не ўцячэш, але, як кажуць, беражонага Бог беражэ. Таму веданне таго, як трэба сябе паводзiць у час навальнiцы, можа выратаваць нямала жыццяў.

Першая асноватворная парада: нельга хавацца ад дажджу пад высокiм дрэвам, асаблiва, калi яно знаходзiцца наводшыбе. Заўважана, што часцей за ўсё маланка б’е ў дуб, таполю, часам — у елку. Значна радзей — у бярозу i клён. Справа ў тым, што розныя пароды дрэў ствараюць вакол сябе падчас навальнiцы электрычныя палi рознай сiлы.

Калi навальнiца заспела вас на адкрытым месцы, пастарайцеся знайсцi ямку памiж кустоў i дрэў, можна прысесцi на кукiшкi, ногi разам, прыгнуць галаву да каленяў. Такая поза — найбольш бяспечная, бо пры ёй чалавек нiбы зраўняўся з зямлёй i «стаў незаўважным» для маланкi. Не рэкамендуецца трымаць пры сабе буйныя металiчныя прадметы.

У навальнiцу пажадана патушыць вогнiшча, раскладзенае дзе-небудзь на палянцы; закрыць засаўку ў печы, таму што агонь стварае моцны цеплавы паток, якi прыцягвае зарад.

Не трэба купацца падчас навальнiцы. Калi вы ў лодцы — неадкладна вяслуйце да берага: на вадзе вы — самы высокi прадмет.

У горадзе лепш за ўсё схавацца ў будынку. Але i ў памяшканнi рэкамендуецца быць далей ад вады, не мыць, напрыклад, посуд, не прымаць душ. Нельга стаяць каля адчыненага акна. Пажадана не дакранацца да таго, што мае кантакт са знешнiм светам: тэлефон, антэна, электрычныя разеткi, водаправодныя трубы, аконныя рамы. З наблiжэннем навальнiцы варта адключыць электрапрыборы, без якiх можна абысцiся.

Не варта карыстацца мабiльнымi i радыётэлефонамi.

Знаходзiцца ў аўтамабiлi падчас навальнiцы бяспечна: машына дастаткова добра засцерагае, паколькi нават пры ўдары маланкi разрад пойдзе па паверхнi металу. Прыпаркавацца варта на абочыне, выключыць рухавiк, закрыць вокны i ўключыць падфарнiкi. Пакладзiце рукi на каленi i чакайце. Не варта дакранацца да ручак дзвярэй i iншых металiчных дэталяў унутры салона.

Пасля заканчэння навальнiцы не спяшайцеся пакiдаць сваё сховiшча. Трэба пачакаць хвiлiн 20—30, бо маланка можа праяўляць сябе яшчэ на працягу гадзiны. Гэта свайго роду астаткавая з’ява электрызацыi.

Выкананне гэтых элементарных правiлаў бяспекi дапаможа вам захаваць сваё здароўе i жыццё.

Калi ж на вашых вачах чалавека ўдарыла маланка, не бойцеся дакранацца да яго, зарад у целе пацярпелага не застаецца. Звычайна ён праходзiць па ўсiм целе i выходзiць праз ногi. Пры ўдары маланкай парушаецца дзейнасць сэрца i лёгкiх. Таму пакуль да месца здарэння прыедзе «хуткая дапамога», неабходна рабiць пацярпеламу штучнае дыханне i масаж сэрца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У навальнiцу пажадана патушыць вогнiшча, раскладзенае дзе-небудзь на палянцы; закрыць засаўку ў печы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика