21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POSTfactum

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiшнiя грошы

Невядомы брытанскi грамадзянiн правёў акцыю пад назвай «Каму патрэбны грошы?!».

Нейкi мужчына заняў пазiцыю на мосце ў правiнцыйным Кардыганшыры i стаў раскiдваць вакол сябе фунтавыя банкноты, «каб распаўсюдзiць крыху святла ў гэтым цёмным свеце», — так тлумачыў ён свае дзеяннi. Веселуну ўдалося «пасеяць» грошай на агульную суму больш як 20 тысяч фунтаў стэрлiнгаў. Раскiдаў бы i больш, аднак яго душэўны парыў спынiлi палiцэйскiя. Яны заклiкалi грамадзянiна спынiць «пасяўныя работы», бо ў грамадскiм месцы забаронена раскiдваць розныя прадметы, якiя перашкаджаюць руху на гарадскiх вулiцах.

Справа ў тым, што прахожыя збiлiся ў натоўп у спробе схапiць як мага больш грошай. Аўтамабiлiсты таксама павыскоквалi са сваiх машын. Наведвальнiкi недалёкага паба былi ў лiку першых, iм i дасталася больш за ўсё грошай: бармен паспеў схапiць 40 фунтаў, а адзiн з наведвальнiкаў — больш як 700. Уладальнiк суседняга магазiна расказаў карэспандэнту газеты «Гардыян», якая напiсала пра гэтую падзею, што «людзi кiдалiся на грошы, як саранча». «Мы не прывыклi да падобных падзей, — сказаў ён, — гэта выклiкала шок у людзей».

Пра вышыню травы Эстонii

У гарадскiм сходзе невялiкага эстонскага гарадка Выру абмяркоўваецца пакет законаў, якi рэгулюе быт гараджан.

Дэпутаты хочуць абмежаваць вышыню паленнiц i травы перад прыватнымi дамамi. Згодна з праектам, максiмальная вышыня складзеных дроў не павiнна перавышаць 3 метраў. Траву перад домам неабходна касiць, калi яна вырасце да 25 см. Акрамя таго, новае заканадаўства прадугледжвае i значныя штрафы за выстаўленыя за вокны розныя прадметы i прадукты харчавання: вывесiў, напрыклад, з форткi сетку з салам — заплацi 6000 крон штрафу (385 долараў). За выкананнем новага заканадаўства будзе сачыць аддзел навакольнага асяроддзя мясцовай гаруправы i прэфектура палiцыi.

Камарыныя суботы

Камароў забаронена забiваць у шабат газетай, але можна адпужваць спецыяльнымi аэразолямi, пастанавiў равiн Мардэхай Элiягу.

Трэба адзначыць, што былы галоўны сефардскi равiн Iзраiля на пытанне, цi можна ў шабат распыляць аэразоль для адпужвання камароў, адказаў: «Можна распырскваць вакол камароў, але не на iх самiх». Як жа быць тым, каго камары кусаюць у шабат ноччу — чалавек жа аўтаматычна хоча сагнаць крывасмока. Ударыўшы па iм?. «Не, пастанавiў равiн, нельга. Забойства камара прыраўноўваецца да забойства вярблюда». I тут жа прапанаваў вырашэнне праблемы: лепш за ўсё намазвацца спецыяльным сродкам. Калi ён вадкi — яго можна выкарыстоўваць у шабат. Каб пазбегнуць укусаў камароў, мясцовае мiнiстэрства экалогii раiць сачыць за адсутнасцю сырасцi, каб кандыцыянеры не працякалi. А ў вадзе басейнаў утрымлiваўся дэзiнфiцыруючы сродак. Чыноўнiкi мiнiстэрства таксама раяць устанавiць сетку на вокнах i не злоўжываць хiмiчнымi сродкамi, бо яны ўтрымлiваюць атруту.

На волю праз 22 гады

У Нью-Йорку 44-гадовы амерыканец Алан Ньютан быў апраўданы i вызвалены з турмы, дзе ён правёў 22 гады па абвiнавачванню ў згвалтаваннi i крадзяжы, пасля таго як была праведзена экспертыза ДНК.

Алан Ньютан, касiр банка, быў арыштаваны ў чэрвенi 1984 года. Яго абвiнавачвалi ў згвалтаваннi жанчыны ў закiнутым памяшканнi ў Бронксе (раён Нью-Йорка). Праз некалькi месяцаў яму прысудзiлi 40 гадоў турэмнага зняволення.

Як паведамляе агенцтва АР, яшчэ ў 1994 годзе Алан Ньютан падаў прашэнне ў апеляцыйны суд з просьбай правесцi экспертызу ДНК, аднак яму было адмоўлена ў гэтым. Толькi летась улады згадзiлiся на экспертызу. Дзве незалежныя лабараторыi правялi неабходныя даследаваннi i зрабiлi заключэнне, што вiны Ньютана ў iнкрымiнаваным яму злачынстве не было.

Трэба адзначыць, што з моманту пачатку выкарыстоўвання экспертызы ДНК у крымiналiстыцы ў 32 амерыканскiх штатах быў апраўданы 181 чалавек. Дарэчы, у амерыканскiм штаце Фларыда суд пастанавiў выплацiць 2 млн долараў былому зняволенаму Уiлтану Дэджу. Ён таксама правёў за кратамi 22 гады па абвiнавачванню ў згвалтаваннi непаўналетняй i адбываў пажыццёвае зняволенне. Таксама з дапамогай экспертызы ДНК i была даказана невiнаватасць Дэджа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камароў забаронена забiваць у шабат газетай, але можна адпужваць спецыяльнымi аэразолямi, пастанавiў равiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика