21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Валасатая» мода

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кацярына ТАМКОВІЧ

Калi на двары стаiць такая спякота, як зараз, то адзiнае маё жаданне (акрамя таго, каб залезцi ў сцюдзёную ванну i застацца там, пакуль не зменiцца надвор’е) — падстрыгчыся пад нуль, бо падаецца, што валасы (хоць яны ў мяне i не вельмi доўгiя) — сапраўднае футра. На шчасце, мяне звычайна паспяваюць прыпынiць у той самы момант калi я ўжо ўзяла нажнiцы ў рукi. Прыпынiць i растлумачыць, што такi крок можа быць адэкватна ўспрыняты толькi тады, калi мае пад сабой нейкую iдэю, пратэст цi нефармальнасць. А вось пастрыгчыся, бо горача, — гэта слабасць. Звычайна я ўздыхаю, адкладваю нажнiцы i iду пакутаваць далей да таго моманту, калi маё цярпенне зноў скончыцца...

Але аднойчы я злавiла сябе на думцы, што пад нуль — не адзiная магчымая стрыжка! Зусiм неабавязкова так радыкальна вырашаць пытанне i ахвяраваць эстэтыкай у iмя камфорту, можна проста змянiць прычоску. Сапраўды, усе генiяльныя iдэi бессаромна простыя! I гэта будзе не толькi способам уратавацца ад спёкi, але i цудоўнай магчымасцю абнавiць свой стыль. Раз ужо такая справа, то можна i пафарбавацца... Як гэта лепш зрабiць менавiта гэтым летам? Чытай далей, як выглядае модная прычоска лета-2006!

Летняя мода на стрыжкi ў гэтым сезоне досыць дэмакратычная. Аднак як заўсёды мадэльеры прапануюць нам нейкi агульны накiрунак. Дык вось, дэвiз гэтага лета — гламурнасць i натуральнасць.

У прычосках на подыумах захоўваецца тэндэнцыя да няправiльных геаметрычных формаў як у стрыжцы, так i ў афарбоўцы. Папулярнасць заваёўваюць стрыжкi з валасамi рознай даўжынi — пакарочаная патылiца і доўгiя пасмы з макаўкі, арыгiнальна глядзiцца стрыжка з выгаленымi скронямi i сярэдняй даўжынёй валасоў.

Адзiн з модных акцэнтаў — чубок. Ён можа быць розны — прамы або асiметрычны, касы або роўны. Вiтаюцца ўсе магчымыя ўпрыгажэннi: стужкi, абручы, палачкi, грабянi, шпiлькi.

Сцэну прыгажосцi 2006 года характарызуюць чатыры яркiя тэндэнцыi.

Стылiсты заклiкаюць паддацца зачараванню спалучэння прыроды i тэхналогii, якое з’яўляецца выдатным адбiткам сённяшняга свету: гэтыя пастэльныя колеры i металiчныя тоны нагадваюць крыштальна чыстую ваду i iскрыстыя кропелькi. Лiдзiруюць халаднаватыя пастэльныя адценнi i простыя, а-ля тэхна, прычоскi: напрыклад, прамое карэ, з якога выбiваюцца, нiбы выпадкова, некалькi доўгiх пасмачак.

Самы спакойны накiрунак прапаноўвае нам адчуць са стрыжкай далiкатную гармонiю памiж настальгiчным мiнулым i сучаснасцю, набыць лёгкасць, бязважкасць. Валасы стрыгуць функцыянальна, з лёгкiмi пярынкамi, яны атуляюць вiхурай бязладных пасмачак. Гэта своеасаблiвая мара, вандроўка ў свет фантазii, дзе захоўваецца наша мiнулае, як дарагi скарб. Гэта далiкатны баланс на мяжы дзiцячых успамiнаў i рэчаiснасцi. Гуллiвая натуральнасць каскаду валасоў цёплага колеру шакаладу, карычневага адцення ляснога арэха i карамелi — багата i прывабна!

Актыўны i кiдкi накiрунак прапаноўвае этнiчны i фальклорны феерверк Перу, Кенii i Iндыi. Этнiчны стыль з выкарыстаннем iнтэнсiўных колераў: сiняга, цытрынавага, блiскучага чырвонага — праглядваецца як у стрыжках, так i ў макiяжы, i змяшчае нас у гарачыя летнiя днi. Багаты аб’ём, пачуццёвыя завiткi меднага тону або тоны колеру iндыга пакiдаюць уражанне энергii i жыццёвай моцы.

Яшчэ адзiн стыль ствараецца з выкарыстаннем насычаных глыбокiх адценняў чырвонага, халаднаватай плацiны i чорна-белай раскошы. Туга па мiфах, драме i пачуццёвых захапленнях штурхае да таго, каб акунуцца ў экстравагантны свет лэдзi i лордаў.

Усё гэтак жа актуальна каларыраванне i мелiраванне, але зараз гэты выгляд афарбоўкi валасоў стаў больш спакойным i натуральным, ён толькi адцяняе стрыжку, стварае эфект аб’ёму, уздыму.

Найвялiкшую актуальнасць набываюць лёгкiя, бязважкiя, несур’ёзныя прычоскi, ускалмачаныя ў «творчую бязладзiцу». Па-ранейшаму валадарыць асiметрыя. Фрагментарныя стрыжкi, непрапарцыянальныя формы з iрванымi пасмамi, градуiроўкай выглядаюць свежа i арыгiнальна.

Бачыш, наколькi вялiкая колькасць варыянтаў прапануецца модай на гэтае лета? Хiба можна пасля гэтага думаць аб банальным «пад нуль»? Поспехаў табе i смеласцi ў эксперыментах!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытай далей, як выглядае модная прычоска лета-2006!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика