Гомельшчына прыступiла да жніва
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
Паўднёвыя раёны Гомельскай вобласцi прыступiлi да масавай уборкi хлеба.
Як паведамiў начальнiк аддзела раслiнаводства камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Гомельскага аблвыканкама Мiхаiл Калеснiкаў, у большасцi раёнаў вобласцi пачалася ўборачная пара. Першымi да яе прыступiлi Хойнiцкi, Акцябрскi, Рэчыцкi раёны вобласцi. Паводле слоў Мiхаiла Калеснiкава, сёлета галоўная сельскагаспадарчая кампанiя ў рэгiёне пачалася на тыдзень раней чым звычайна, i звязана гэта з гарачым надвор’ем, якое ўсталявалася. З-за недахопу вiльгацi на вялiкiх плошчах адзначаецца завяданне пасеваў, найперш аўса. Менавiта гэтыя ўчасткi цяпер убiраюцца ў першачарговым парадку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўднёвыя раёны Гомельскай вобласцi прыступiлi да масавай уборкi хлеба
|
|