Спякоту выцiснуць дажджы
Сяргей КУРКАЧ
У апошнiя днi «афрыканская» спякота плавiла наша паветра месцамi да 32—34 градусаў, аднак ужо праз некалькi дзён дыхаць стане значна лягчэй.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у блiжэйшыя выхадныя ўмовы надвор’я рэзка зменяцца. У суботу паўночна-заходнiя вятры прынясуць на нашу тэрыторыю iстотную прахалоду з боку Скандынаўскага паўвострава. Разам з тым да нас завiтае актыўны цыклон з цэнтрам каля ўсходняй мяжы Беларусi, якi выклiкае 15—16 лiпеня кароткачасовыя дажджы, а месцамi — навальнiцы. У асобных раёнах хуткасць парывiстых вятроў будзе дасягаць 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы знiзiцца да 11—17 градусаў, а ўдзень — да 17—22 цяпла, месцамi на ўсходзе краiны — да 25 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусi чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў першай палове тыдня ўначы будзе трымацца на ўзроўнi 9—16 градусаў, удзень — 18—26 цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ў Беларусi чакаюцца кароткачасовыя дажджы |
|