Гран-пры ў расiянкi
Аляксандр ПУКШАНСКI
Пераможцай мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2006» стала прадстаўнiца Расii — Аксана Багаслоўская. Яна атрымала «Гран-пры» — 10 000 долараў, спецыяльны прыз «Лiра».
1-я прэмiя (6000 долараў) — у канкурсанткi з Малдовы Наталлi Гардзiенкi, 2-я (4 тысячы долараў) у расiянiна Аляксея Гомана, 3-ю падзялiлi прадстаўнiца Iталii — Чыкс i Карынэ Асiран з Арменii i атрымалi па 1 тысячы долараў. Наша зямлячка Марына Васiлеўская была ўзнагароджана спецыяльнай прэмiяй iмя Уладзiмiра Мулявiна i прызам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii. Апошнi дастаўся i Багаслоўскай. Цiкава, што i дырэктару фестывалю Радзiвону Басу пашанцавала на цырымонii ўзнагароджання. Спачатку кiраўнiк Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў нашай краiны ўручыў спадару Басу прыз за ўклад фестывалю ў аб’яднанне народаў. Потым прадстаўнiца егiпецкай асацыяцыi дзiцячай культуры i творчасцi падарыла сертыфiкат з сапраўднага папiрусу ў гонар таго, што «базар» адкрывае «залатыя вароты культуры славянскiх краiн». А фiрма — спонсар фестывалю падарыла дырэктару так многа каўбасных вырабаў, што хапiла б накармiць некалькi соцень чалавек. Журналiсты шукалi сярод прысутных у зале на цырымонii ўзнагароджання Льва Лешчанку — члена журы. Менавiта ў яго тэатры працуе ўладальнiца гран-пры. Але ж ён наогул не прыйшоў. Мо таму, што затрымаўся на банкеце на прыродзе ў элiтным комплексе адпачынку, якi, па чутках, пачаўся за некалькi гадзiн да цырымонii. Пры гэтым старшыня журы Анатоль Ярмоленка зноў заявiў, што нiкога з канкурсантаў не выцягвалi на перамогу. Усiх здзiвiла член журы Тамара Гвердцытэлi, якая ад сабе i iмя таго ж Лешчанкi ўручыла прэмiю ў памеры 1000 долараў украiнскай канкурсантцы Юлii Сiрэнка. I iншыя дыпламанты атрымалi прыемныя падарункi ад спонсараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцай мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2006» стала прадстаўнiца Расii — Аксана Багаслоўская |
|