«Прыватны» сектар набывае папулярнасць
Сяргей ГРЫБ
Паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, летась у дзяржаўным сектары эканомiкi Беларусi было занята 52,1, а ў недзяржаўным — 47,9 працэнта ад агульнай колькасцi працуючых беларусаў. Пры гэтым роля «прыватных» арганiзацый працягвала пакрысе ўзрастаць — за апошнiя пяць гадоў паказчык занятасцi тут павялiчыўся на 5,1 працэнтнага пункта.
Дарэчы, у цэлым з 2000 года агульная колькасць занятых ў народнай гаспадарцы зменшылася на 2,9 працэнта i выйшла па вынiках мiнулага года на адзнаку 4 млн 315 тыс. чалавек. Адным з тлумачэнняў падобнай з’явы, безумоўна, можна лiчыць скарачэнне насельнiцтва краiны ў цэлым. Але не толькi. У прыватнасцi, лiчаць спецыялiсты, не менш важкiмi прычынамi ў дадзеным выпадку сталi паступовая аптымiзацыя колькасцi кадравага персаналу арганiзацый, рост прадукцыйнасцi працы, лiквiдацыя маральна састарэлых i неэфектыўных працоўных месцаў, а таксама паляпшэнне выкарыстання працоўнага часу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарэчы, у цэлым з 2000 года агульная колькасць занятых ў народнай гаспадарцы зменшылася на 2,9 працэнта i выйшла па вынiках мiнулага года на адзнаку 4
|
|