Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кiраўнiком МЗС пазiцыю Беларусi ў iнтэграцыйных працэсах
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Лiнiя Беларусi ў iнтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы i падрыхтоўка да важнейшых знешнепалiтычных мерапрыемстваў, якiя пройдуць у блiжэйшы перыяд, абмяркоўвалiся 13 лiпеня на сустрэчы прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi з мiнiстрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.
У прыватнасцi, былi закрануты пытаннi падрыхтоўкi да намечанага на восень самiту СНД у Мiнску, нефармальнай сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў Садружнасцi ў Маскве i сустрэчы прэзiдэнтаў краiн — удзельнiц Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва ў Сочы. Аляксандр Лукашэнка даў кiраўнiку МЗС адпаведныя даручэннi па падрыхтоўцы да самiтаў. На сустрэчы абмяркоўвалася дзейнасць Беларусi ў рамках Руху недалучэння, перш за ўсё, у кантэксце маючай адбыцца ў вераснi ў Гаване XIV Сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў i ўрадаў краiн — членаў гэтай арганiзацыi. Беларусь як паўнапраўны член Руху недалучэння будзе прымаць удзел у гэтым мерапрыемстве. Беларускi бок уносiць сур’ёзны ўклад у распрацоўку падагульняючых дакументаў. Мэта Беларусi — актывiзаваць дзейнасць Руху недалучэння i павысiць яго ролю ў стварэннi шматпалярнага свету. Прэзiдэнт даў даручэннi па абароне эканамiчных iнтарэсаў Беларусi ва ўзаемаадносiнах з Еўрапейскiм саюзам i ЗША, а таксама адносна лiнii ўзаемадзеяння з iмi, накiраванай на ўстанаўленне раўнапраўных i ўзаемапаважлiвых адносiнаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прыватнасцi, былi закрануты пытаннi падрыхтоўкi да намечанага на восень самiту СНД у Мiнску, нефармальнай сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў Садружнасцi ў
|
|