«Кiлер» выбраў цыгарэту...
Iгар ГРЫШЫН
Незвычайным чынам вырашыў пакараць свайго знаёмага, рабочага сельгасвытворчага кааператыва, 33-гадовы зламыснiк: для гэтага ён скарыстаў незатушаную цыгарэту.
Здарэнне адбылося яшчэ ў студзенi, а раскрылi яго акалiчнасцi супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку Буда-Кашалёўскага РАУС у ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў. На рахунку арыштаванага за забойства злачынцы яшчэ адзiн крымiнальны эпiзод, дзе ён замахваўся на жыццё двух чалавек. Справа была ў вёсцы Бронiца. Тут злодзей ноччу выпiваў у доме знаёмага, паспрачаўся з гаспадаром і вырашыў расправiцца з ім i яго жонкай. З гэтай мэтай крымiнальнiк, пакідаючы дом, незаўважна кiнуў незатушаную цыгарэту ў бялiзну, што ляжала ў хаце. У вынiку пажару згарэў дом. У адносiнах да арыштаванага яшчэ ўзбуджаны дзве крымiнальныя справы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайным чынам вырашыў пакараць свайго знаёмага, рабочага сельгасвытворчага кааператыва, 33-гадовы зламыснiк |
|