Пасварылiся i...
Сымон СВIСТУНОВIЧ
У сельгаскааператыве «Будча» Ганцавiцкага раёна ўзнiкла спрэчка памiж пастухамi. Калi сварка дасягнула апагея, адзiн пастух схапiў сякеру i стукнуў другога па галаве.
Пацярпелы апынуўся ў райбальнiцы, а яго паплечнiк у мiлiцыi. А ў вёсцы Люсiна гэтага ж раёна пасварылiся дзве кабеты. Але тут абышлося без рукапрыкладства. Больш пакрыўджаная адпомсцiла чыста па-жаночы. Узяла ды i зрэзала пад вечар нацiнне бульбы на сотках сваёй працiўнiцы. Раслiна яшчэ не адцвiла i чакаць ураджаю ўжо не прыходзiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельгаскааператыве «Будча» Ганцавiцкага раёна ўзнiкла спрэчка памiж пастухамi |
|