Паступленне ацанiлi ў $4000
Iгар ГРЫШЫН
У сталiчным кафэ на вулiцы Нямiга праваахоўнiкамi былi затрыманы адказная асоба вучэбнага аэрадрома i выкладчык Мiнскага дзяржаўнага вышэйшага авiяцыйнага каледжа.
Паводле папярэдняй iнфармацыi, абодва затрыманыя на перыяд уступных экзаменаў з’яўлялiся адказнымi асобамi ў прыёмных камiсiях для паступлення ва Ульянаўскае вышэйшае авiяцыйнае вучылiшча i згаданага каледжа. Падазраюцца яны ў тым, што патрабавалi ў айчыма аднаго з абiтурыентаў хабар у чатыры тысячы долараў ЗША за вырашэнне пытання аб паступленнi апошняга ў вучылiшча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдняй iнфармацыi, абодва затрыманыя на перыяд уступных экзаменаў з’яўлялiся адказнымi асобамi ў прыёмных камiсiях |
|