Ахвяры аднаго ДТЗ...
Iгар ГРЫШЫН
Трое загiнулых i трое дзетак, што былi дастаўлены ў бальнiцу, — вось вынiк буйнога дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося на дарозе паблiзу вёскi Рагачы Полацкага раёна.
Тут вечарам не змаглi размiнуцца два аўтамабiлi: непрацуючая вiцябчанка, што кiравала аўтамабiлем «Рэно», выехала на паласу сустрэчнага руху i сутыкнулася з «Опелем», за рулём якога знаходзiўся расiянiн. Для вадзiцеляў i мужа вiцябчанкi, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, аварыя стала трагiчнай — яны загiнулi. А дзецi загiнулых, дзве дачкi 1999 i 2005 гадоў нараджэння, i пляменнiк, якi нарадзiўся ў 1999 годзе, былi дастаўлены ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое загiнулых i трое дзетак, што былi дастаўлены ў бальнiцу, — вось вынiк буйнога дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося на дарозе паблiзу вёс |
|