21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Бульбяны Клондайк» фермера Сяменава

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Бульбяны Клондайк» фермера Сяменава

У вiцебскi карпункт “Р” з Шумiлiнскага раёна паступiла вестка аб незвычайным канструктары натуральнага другога хлеба. Захацелася, як кажуць, ухапiцца за тонкую нiтку, каб выцягнуць усё звяно.

А сэнс у тым, каб пацвердзiць у чарговы раз, што ў нашай краiне ёсць  руплiўцы, якiя ўмеюць i жадаюць расцiць другi хлеб. Нават у  суровых i не надта ашчадных для стабiльнага бульбаводства ўмовах паўночна-ўсходняй часткi краiны. Калi пачаў “раскручваць” шумiлiнскi  адрас на ўзроўнi аблаграпрома, то i тут з павагай выказваюцца пра  неардынарнага кiраўнiка сялянска-фермерскай гаспадаркi “Крынiца” Юрыя Сямёнава. 

Ды i як, уласна кажучы, не зняць шапку перад такiм улюбёным у  бульбяную справу  энтузiястам? Урэшце, не за прыгожыя вочы кiраўнiка СФГ “Крынiца” сёлета  ўключылi  ў лiку паўсотнi лепшых бульбаводчых гаспадарак краiны ў так званы пiлотны праект. Прасцей кажучы, мы маем тут своеасаблiвы фiлiял айчыннай ВДНГ па бульбаводстве. 

Азначаны статус абавязвае да павышанай адказнасцi. Калi ў мiнулыя гады на фермерскiм полi гадавалася да паўсотнi гектараў другога хлеба, то з уключэннем СФГ “Крынiца” ў пiлотны праект плошчы павялiчылiся ўтрая. Далёка не кожны калгас цi саўгас у мiнулым стагоддзi размяшчаў гэтую працаёмкую культуру на  такiм вялiкiм полi. А цяперашнiя сельгаскааператывы,  не ў крыўду кажучы,   увогуле не надта ахвочыя да пашырэння бульбянога палетка. 

У практычнай лабараторыi фермера Юрыя Сямёнава i правяраюцца магчымасцi таго цi iншага сорту. Перш за ўсё такiх традыцыйных, як “жывiца”, ”скарб”, ”журавiнка” цi “ветразь”. А вось з уключэннем СФГ “Крынiца” ў рэспублiканскi пiлотны праект цяпер тут праходзяць выпрабаванне такiя новыя гатункi бульбы, як “архiдэя”, ”расiнка”, “атлант”, ”аксамiт”... 

Якiя з iх самыя “крутыя”, пакажа час. Можна сказаць, невялiкi адрэзак часу. Бо бульбу, як i куранят, увосень лiчаць. Ды i мы з хваляваннем будзем сачыць за стварэннем жывога помнiка другому хлебу. З хваляваннем —  таму, што ў суровых паўночна-ўсходнiх умовах  многае залежыць не толькi ад таленту майстроў, але i ад надвор’я. А першая дэкада чэрвеня аказалася накшталт мачахi для бульбы – i холадна, i занадта дажджыла. 

Будзем спадзявацца, што спрыяльнае надвор’е яшчэ наперадзе. I для шумiлiнскай пiлотнай гаспадаркi гатуецца паласа высокага ўзлёту. Сапраўдныя гаспадары трошкi забабонныя. У тым сэнсе, што не любяць крычаць на ўсю iванаўскую i закiдваць абяцанкамi-цацанкамi. Можа, гектарны клубень заважыць i на 300 цэнтнераў з гакам. А можа,  i  цяжэй. I як  з такой нагоды не ўспомнiць  цудоўныя радкi паэта: 

Всех  строек великих герои, 

Запомните,словно урок: 

Великая стройка — построить 

Картошину и колосок!     

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика