Турызм — перспектыўная галiна
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Да 2010 года ў Беларусi будзе створана больш як 200 новых аб’ектаў турыстычнай iнфраструктуры. Да гэтага часу ў рэспублiку неабходна штогод прыцягваць больш як 400 тыс. замежных турыстаў, што амаль у 5 разоў больш, чым у 2005 годзе. Аднак пакуль для дасягнення пастаўленых задач зроблена вельмi мала. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi 18 лiпеня на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Нацыянальнай праграмы развiцця турызму на 2006—2010 гады.
Гэты дакумент быў прыняты ў жнiўнi мiнулага года. За мiнулы перыяд сфармiравана дастатковая нарматыўна-прававая база развiцця турызму, арганiзавана 11 турыстычных зон. Створана сiстэма кiравання турыстычнымi аб’ектамi, дадзена ацэнка ўсiм гiстарычным i культурным каштоўнасцям Беларусi. Аднак гэтага, на думку прэм’ера, недастаткова. Усяго па праграме трэба стварыць 27 турыстычных зон. Мiж тым, у рэспублiцы будуецца мала гасцiнiц, матэлей, аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу. У гэтым плане няма ўзораў, «на якiя можна было б звярнуць увагу i прапанаваць да выкарыстання». «Неабходна даваць магчымасць прыватнаму бiзнэсу больш актыўна працаваць у гэтай сферы», — удакладнiў кiраўнiк урада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак пакуль для дасягнення пастаўленых задач зроблена вельмi мала. Аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi 18 лiпеня на пасяджэннi П
|
|