Для падтрымкі культуры i мастацтва
Прэc-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм Распараджэннем зацвердзiў рашэнне савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
У адпаведнасцi з рашэннем са сродкаў фонду выдзелена Br562,994 млн на мэты, звязаныя з развiццём беларускага мастацтва i прапагандай яго дасягненняў. Шэсць драматычных тэатраў краiны атрымалi гранты на пастаноўкi спектакляў паводле п’ес пiсьменнiкаў-класiкаў i сучасных драматургаў Беларусi i замежных краiн на агульную суму Br232,994 млн. Эстрадна-сiмфанiчнаму аркестру Гродзенскай абласной фiлармонii выдзелены сродкi на стварэнне канцэртнай праграмы «Беларусь вiтае сяброў», а Нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм» — на здымкi мультыплiкацыйнага фiльма «Аповесць мiнулых гадоў». На набыццё работ беларускiх мастакоў для музеяў краiны накiраваны Br69 млн, на закупку Творчымi акадэмiчнымi майстэрнямi жывапiсу, графiкi i скульптуры матэрыялаў для стварэння твораў выяўленчага мастацтва — Br11 млн. Выдзелены сродкi на выданне кнiг аб творчасцi народнага артыста СССР Янкоўскага Р.I. i народнага артыста Беларусi Фiнберга М.Я. (Br100 млн), каталогаў «Меднае мастацкае лiццё ХII—ХХ стагоддзяў» (Br30 млн), «Беларуская скульптура. 1984—2004» (Br20 млн). Прыняцце Распараджэння з’яўляецца яшчэ адным сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкi нацыянальнай культуры i будзе садзейнiчаць рэалiзацыi яркiх творчых праектаў, папулярызацыi беларускага мастацтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з рашэннем са сродкаў фонду выдзелена Br562,994 млн на мэты, звязаныя з развiццём беларускага мастацтва i прапагандай яго дасягненняў
|
|