Ад цэнтра да ўскраiн
Аляксандр ЖАЛКОЎСКI
НАВОДЗIМ ПРЫГАЖОСЦЬ Такое бывае рэдка: на пасяджэннi пастаяннай камiсii Лiдскага раённага Савета дэпутатаў па прамысловасцi, будаўнiцтву, транспарту, сувязi i жыллёва-камунальнай гаспадаркi прысутнiчалi кiраўнiкi прадстаўнiчай i выканаўчай улады раёна. А менавiта, старшыня раённага Савета Уладзiмiр Цiмчанка i старшыня райвыканкама Андрэй Худык.Згодна з рабочым планам, дэпутацкая камiсiя вывучыла становiшча з сацыяльна-бытавымi ўмовамi пражывання ў мiкрараёне Маладзёжны (паўноч-на-ўсходняя ўскраiна Лiды), абмеркавала праблемы i абгаварыла план правядзення 40-гадовага юбiлею пасёлка. Iнфраструктуру Маладзёжнага складаюць сярэдняя школа i прафтэхвучылiшча, дзiцячы сад, аптэка i амбулаторыя, бiблiятэка, пошта i магазiны. Так што большасць паслуг жыхары маюць магчымасць атрымаць на месцы. Многае для задавальнення патрэб мясцовага насельнiцтва робiць кiраўнiцтва прадпрыемства мелiярацыйных сiстэм i яго дырэктар Уладзiмiр Шляжко, якi, дарэчы, узначальвае вышэй згаданую дэпутацкую камiсiю. Прадпрыемства адкрыла цырульню, утрымлiвае фiзкультурна-аздараўленчы камбiнат, пральню самаабслугоўвання, здае ў арэнду памяшканне для хiмчысткi. Не застаецца ў баку ад надзённых спраў i грамадскасць мiкрараёна. Актывiсты арганiзуюць людзей на добраўпарадкаванне вулiц i дваровых тэрыторый. Вызначылiся жыхары на будаўнiцтве новага касцёла, стараюцца i на ўзвядзеннi царквы. У той жа час дэпутаты адзначылi, што ў наданнi пасёлку больш прыгожага аблiчча роля вулiчных i дамавых камiтэтаў павiнна быць больш вынiковай. Гаварылася на пасяджэннi i аб праблемах, якiя без дапамогi ўлады не вырашыць. Гэта перш-наперш пытаннi лiўневай каналiзацыi (пара будаваць каналiзацыйны калектар) i водазабеспячэнне. Праўда, з уводам у строй дзвюх новых свiдравiн клопатаў з вадою паменела. Справядлiвыя нараканнi выклiкае стан дарожнай сеткi. З 20 вулiц заасфальтаваны толькi 4. На асобных вулiцах неабходна аднавiць пешаходныя дарожкi... Словам, абмен думкамi насiў канкрэтны характар. Свае меркаваннi выказалi i дэпутаты, i кiраўнiкi раёна. Старшыня райвыканкама тут жа запэўнiў, што для прывядзення мiкрараёна ў належны стан будзе выдзелена да 200 мiльёнаў рублёў. Падтрымана iнiцыятыва дырэктара аб адкрыццi прадпрыемствам кафэ. Адпаведныя даручэннi па вырашэнню ўзнятых праблем атрымалi кiраўнiкi шэрагу раённых службаў i арганiзацый, перад якiмi пастаўлена задача надаць мiкрараёну прывабны выгляд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое бывае рэдка: на пасяджэннi пастаяннай камiсii Лiдскага раённага Савета дэпутатаў па прамысловасцi, будаўнiцтву, транспарту, сувязi i жыллёва-кам
|
|