Матавоз сутыкнуўся з электравозам
Iгар ГРЫШЫН
Адбылося гэта ў Жодзiне на тэрыторыi чыгуначнай станцыi.
Паводле папярэдняй iнфармацыi, 26-гадовы машынiст Барысаўскай дыстанцыi пуцi Беларускай чыгункi, якi кiраваў матавозам, праiгнараваў забараняючы сiгнал светлафора i ўказанне дзяжурнай па станцыi — не спынiў матавоз. У вынiку апошнi сутыкнуўся з электравозам грузавога поезда, якi спынiўся. На жаль, здарэнне не абышлося без ахвяр: машынiст загiнуў, а 32-гадовы начальнiк матавоза змешчаны ў бальнiцу. Па гэтаму факту Мiнскай транспартнай пракуратурай узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося гэта ў Жодзiне на тэрыторыi чыгуначнай станцыi |
|