21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надзвычай запатрабаваныя — iнжынеры, будаўнiкi...

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Учора кiраўнiцтва Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi i Камiтэта дзяржаўнага кантролю пазнаёмiла журналiстаў з ходам уступнай кампанii ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы краiны.

Паводле слоў першага намеснiка Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта — старшынi Дзяржаўнай камiсii па кантролю за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у 2006 годзе ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Анатоля РУБIНАВА, сёлетняя ўступная кампанiя мае дзве асноўныя рысы, якiя адрознiваюць яе ад папярэднiх. Па-першае, сёлета праводзiлася адно цэнтралiзаванае тэсцiраванне (раней iснавала магчымасць удзелу ў двух тэсцiраваннях — платным i бюджэтным). Паводле слоў Анатоля Рубiнава, такая сiстэма «не перашкаджае рабоце школы», як гэта было раней, калi вучнi выпускных класаў былi занепакоеныя ўдзелам у платным тэсцiраваннi, якое праводзiлася яшчэ падчас школьных заняткаў.

Другi адметны момант сёлетняй уступнай кампанii ў тым, што да адзнак па цэнтралiзаванаму тэсцiраванню дадаецца сярэднi бал школьнага атэстата. Увядзенне такой нормы, як адзначыў Анатоль Рубiнаў, арыентуе школьнiкаў на атрыманне сур’ёзных ведаў па ўсiх прадметах. «Абодва прынятыя рашэннi з’яўляюцца, на маю думку, вельмi прагрэсiўнымi i карыснымi», — падвёў рысу Анатоль Рубiнаў.

Ён адзначыў таксама, што сёлета цэнтралiзаванае тэсцiраванне было як нiколi маштабным. Яно праводзiлася ў 21 горадзе краiны на пляцоўках больш чым 70 навучальных устаноў. У тэсцiраваннi ўзялi ўдзел больш за 171 тыс. чалавек. Пры гэтым тэсцiраванне прайшло «вельмi арганiзавана. Канешне, недахопы ёсць. Але недахопаў, якiя б недзе паставiлi пад сумненне вынiкi тэсцiравання, няма».

Найбольш папулярным сярод абiтурыентаў было тэсцiраванне па матэматыцы. У iм, паводле слоў Анатоля Рубiнава, узялi ўдзел каля 106 тыс. чалавек. «Адбываецца пэўны зрух у цiкавасцi да дакладных навук. Гэта вельмi станоўчая рэч. Быў перыяд, калi дакладныя навукi страцiлi папулярнасць, а сёння цiкавасць да iх вяртаецца».

Мiнiстр адукацыi Беларусi Аляксандр РАДЗЬКОЎ паведамiў, што сёлета ў ВНУ будзе прынята 74 тыс. студэнтаў (уключаючы вочнае i завочнае аддзяленні). Зараз iдзе ўступная кампанiя ў ваенныя ВНУ i ў ВНУ творчага профiлю. У ССНУ сёлета будзе прынята каля 43 тыс. чалавек.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што сёння ў краiне надзвычай запатрабаванымi з’яўляюцца спецыялiсты з адукацыяй iнжынера, тэхнолага, будаўнiка. «У меншай ступенi патрабуюцца юрысты, эканамiсты. Таксама педагагiчныя работнiкi (з-за дэмаграфiчнай сiтуацыi)... I мы, пакiдаючы ў апошнiя гады колькасць прыёму студэнтаў устойлiвай, пераразмяркоўваем прыём, павялiчваем прыём на запатрабаваныя спецыяльнасцi», — заявiў мiнiстр.

Ён дадаў таксама, што з сярэдзiны мая ў Мiнiстэрстве адукацыi працуе «гарачая лiнiя» для абiтурыентаў i iх бацькоў. За прайшоўшы час на яе паступiла каля 2200 зваротаў. Як правiла, людзi звяртаюцца з запытамi па арганiзацыйных пытаннях (патрабавалiся даведкi аб тым, якiя дакументы трэба падаваць, калi, у якiя навучальныя ўстановы i г.д.)

Першы намеснiк старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Мiхаiл МАТУСЕВIЧ заявiў, што падчас сёлетняга цэнтралiзаванага тэсцiравання ва ўсiх рэгiёнах краiны кантроль за яго правядзеннем ажыццяўлялi амаль 300 супрацоўнiкаў камiтэта. Акрамя таго, для дапамогi iм былi прыцягнуты больш за 2700 спецыялiстаў з розных навучальных устаноў рэспублiкi, прадстаўнiкоў маладзёжных, ветэранскiх i жаночых арганiзацый. «Кантроль быў арганiзаваны дастаткова ўсеабдымны... Усе, хто пажадаў прайсцi тэсцiраванне, атрымалi такую магчымасць. I ўсiм былi забяспечаны роўныя ўмовы для праходжання тэсцiравання».

Паводле слоў Мiхаiла Матусевiча, за час правядзення тэсцiравання 66 абiтурыентаў былi выдалены з аўдыторый за розныя парушэннi, i iх вынiкi былi ануляваныя. «Больш за ўсё было выпадкаў выкарыстання мабiльных тэлефонаў. У адпаведнасцi з правiламi, карыстанне гэтымi тэлефонамi павiнна быць выключана». Пры гэтым, як адзначыў першы намеснiк старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю, былi зафiксаваны выпадкi, калi абiтурыенты iмкнулiся скарыстацца i iншымi сродкамi сувязi. Таксама, адзначыў Мiхаiл Матусевiч, былi зарэгiстраваны некалькi выпадкаў, калi замест абiтурыента, якi павiнен быў праходзiць тэсцiраванне, гэта спрабаваў зрабiць iншы чалавек. «Верагодна, гэта быў чалавек, якi лепш ведаў прадмет...»

Першы намеснiк старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю паведамiў таксама, што праваахоўныя органы краiны падчас сёлетняга цэнтралiзаванага тэсцiравання «не выявiлi якiх-небудзь iстотных парушэнняў, звязаных са слоўжываннем службовым становiшчам работнiкаў ВНУ, Мiнiстэрства адукацыi. Радуе, што людзi адказна падыходзяць да выканання сваiх службовых абавязкаў». Акрамя таго, Камiтэт дзяржаўнага кантролю «рады, што сёлета не быў выяўлены нiводны iстотны выпадак уцечкi iнфармацыi, звязанай з канфiдэнцыяльнасцю тэстаў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора кiраўнiцтва Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi i Камiтэта дзяржаўнага кантролю пазнаёмiла журналiстаў з ходам у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика