«Прiорбанк» пацвярджае рэпутацыю надзейнага банка
Iгар ШЧУЧЭНКА
Вось ужо колькi часу «Прiорбанк» з’яўляецца адным з лепшых банкаў у рэспублiцы. У прыватнасцi, поспехi гэтага банка прызнаны часопiсам «The Banker», якi па вынiках 2003, 2004 i 2005 гадоў называў «Прiорбанк» «Банкам года ў Беларусi», а часопiс «Еўраманi» ўдастоiў яго звання «Лепшы банк у Беларусi».
Рэпутацыя надзейнага, стабiльнага i паспяховага банка, якой карыстаецца «Прiорбанк» у клiентаў, замацоўваецца i адпаведнымi фiнансавымi вынiкамi, якiх ён дасягнуў. Так, ужо ў першым паўгоддзi 2006 года банк атрымаў прыбытак у памеры 39 мiльярдаў рублёў, што вышэй чым у адпаведны леташні перыяд на 9,4 млрд. Уласны капiтал банка на 1 лiпеня дасягнуў 322 млрд рублёў, або ў эквiваленце 150 млн долараў ЗША. Крэдытны партфель сфармiраваны банкам у памеры 1321 млрд рублёў i павялiчыўся ў студзенi—чэрвенi гэтага года на 170 млрд рублёў, цi на 14,8 працэнта. Доля крэдытаў у актывах банка склала 59 працэнтаў. Пры гэтым доля праблемнай запазычанасцi ў крэдытным партфелi знiзiлася з 2,3 да 1,7 працэнта. Мiж iншым, iнвестыцыйныя крэдыты ў крэдытным партфелi складаюць 34 працэнты. Як паказвае практыка, высокую якасць абслугоўвання ў «Прiорбанку» ацанiла i насельнiцтва: у прыватнасцi, запатрабаваны ў беларусаў паслугi банка па крэдытаванню. Крэдыты насельнiцтву на пачатак лiпеня дасягнулi 309 млрд рублёў i выраслi з пачатку года на 32,5 працэнта. Запазычваюць грошы ў банка фiзiчныя асобы на будаўнiцтва i куплю жылля, шырокiм попытам карыстаюцца крэдыты на куплю аўтамабiляў i авердрафтнае крэдытаванне. Як адзначаюць спецыялiсты банка, на пачатак лiпеня рэсурсная база «Прiорбанка» склала 1514 млрд рублёў i вырасла з пачатку года на 17 працэнтаў. У структуры рэсурснай базы сродкi юрыдычных асоб складаюць 745 млрд рублёў, або 49 працэнтаў, уклады насельнiцтва — 265 млрд, цi 18 працэнтаў. У студзенi—чэрвенi прырост сродкаў юрыдычных асоб склаў 151 млрд рублёў, а ўклады насельнiцтва выраслi на 42 млрд рублёў, або на 19 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паказвае практыка, высокую якасць абслугоўвання ў «Прiорбанку» ацанiла i насельнiцтва |
|