Мiжнароднаму фестывалю — надзейную сувязь
Аляксандр ПУКШАНСКI
У гарачыя днi мiнулага 15-га юбiлейнага мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску», якiя былi насычаны самымi рознымi i цiкавымi мерапрыемствамi, абаненты МТС яшчэ раз упэўнiлiся ў тым, што свая, родная кампанiя МТС заўсёды гарантуе надзейную, стабiльную сувязь.
Безумоўна, абаненты МТС добра ведаюць, што нават у самыя напружаныя днi гэтая кампанiя забяспечвае сваiх клiентаў самай надзейнай, i даступнай сувяззю. Убачыць на свае вочы «базар» штогод прыязджаюць тысячы чалавек, i многiя з iх заўсёды на сувязi з МТС. Сярод гасцей фестывальнага Вiцебска некалькi тысяч удзельнiкаў «базару». Расiйскiя артысты i майстры мастацтваў з iншых краiн на асабiстым вопыце праверылi плённасць сяброўства з МТС, якая нiколi не падвядзе. Больш за тое, расiяне, украiнцы i iншыя грамадзяне — абаненты МТС не думаюць доўга, паслугамi якой кампанii сотавай сувязi карыстацца падчас знаходжання на «базары». МТС, нягледзячы на межы, дазваляе без праблем быць мабiльным у любым месцы свету. МТС, пачынаючы з 2003 года, з’яўляецца афiцыйным партнёрам фестывалю «Славянскi базар у Вiцебску». Такiм чынам, буйнейшы сотавы аператар Беларусi па колькасцi абанентаў i iнфраструктуры сеткi — кампанiя МТС падтрымлiвае гэты знакамiты культурны форум. Двойчы, у 2000 i 2004 гадах мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» быў прызнаны Мiжнароднай федэрацыяй фестывальных арганiзацый (ФIДОФ) фестывалем года. I такiм чынам вiцебскi фестываль выйграў у канкурэнтнай барацьбе ў астатнiх фестываляў свету, якiх ФIДОФ , якая ўваходзiць у склад Мiжнароднага музычнага савета ЮНЕСКО, аб’ядноўвае больш за 320. Наперад выйшла ў барацьбе за давер клiентаў i МТС. Для каманды МТС партнёрства з мiжнародным фестывалем «Славянскi базар у Вiцебску» — прадмет асаблiвага гонару, бо i кампанiя, i фестываль маюць агульную мэту — аб’ядноўваць людзей. Дырэкцыя «базару» з павагай адносiцца да свайго стабiльнага партнёра. На цырымонii ўручэння прэмiй i дыпломаў удзельнiкам конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю ў будынку абласной фiлармонii дырэктару Вiцебскага фiлiяла МТС Iгару Саўчанку ўручылі спецыяльны ганаровы дыплом з удзячнасцю за плённае супрацоўнiцтва з фестывалем — з надзеяй, што i далей МТС будзе падтрымлiваць гэты мiжнародны культурны праект. У сваю чаргу МТС не пакiнула «базар» без сюрпрызаў. У памяшканнi Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа прызёры мiжнароднага дзiцячага музычнага конкурсу «базару»: 11-гадовая Ганна Гiбрадзе (Ана) з Грузii i яе равеснiк Кiрыл Каплуноўскi з Украiны — уладальнiкi 2-й прэмii атрымалi на памяць аб фестывалi ад прадстаўнiкоў кампанii МТС мабiльныя тэлефоны. Гэтыя юныя «зорачкi» надоўга запомняць фестывальны Вiцебск i з задавальненнем выкарыстаюць каштоўныя падарункi ад МТС. Вельмi сiмвалiчная падзея. МТС такiм чынам вырашыла падтрымаць менавiта маленькiя таленты, у якiх вялiкая творчая будучыня. Як i ў кампанii, якая заўсёды ў пошуку новых iдэй i метадаў работы са сваiмi клiентамi. Намеснiк кiраўнiка Вiцебскага фiлiяла МТС Уладзiслаў Андрэйчанка на цырымонii ўзнагароджання ўдзельнiкаў дзiцячага конкурсу адзначыў: «Мне асаблiва прыемна, што конкурсы «Славянскага базару» адкрываюць шлях у вялiкую творчасць маладым талентам. Я шчыра жадаю iм з усiх сiл старацца i заслужыць права зноў i зноў выступаць перад такой удзячнай публiкай...» Уручаючы сотавыя тэлефоны прызёрам, спадар Андрэйчанка падкрэслiў, што падчас падарожжаў па свеце i выступленняў на самых розных фестывалях, дзякуючы гэтым падарункам, яны змогуць пастаянна мець зносiны з сябрамi i бацькамi, абменьвацца рознымi ўражаннямi. I тое ж самае можна пажадаць тым, хто ўжо разам з МТС! У тых, хто яшчэ не падключыўся да надзейнай i шырокай сеткi сувязi, не стаў мабiльным, ёсць усе шанцы «ўвайсцi ў сям’ю» МТС! Было б толькi жаданне, а шырокi выбар тарыфаў i паслуг МТС гарантуе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскiя артысты i майстры мастацтваў з iншых краiн на асабiстым вопыце праверылi плённасць сяброўства з МТС, якая нiколi не падвядзе |
|