Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў рэарганiзавана
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прэзiдэнт Беларусi 17 лiпеня падпiсаў указ № 450, якiм устанаўлiваецца парадак рэарганiзацыi Беларускага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў з грамадскага аб’яднання ў рэспублiканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне. Дакументам таксама рэгулююцца пытаннi правапераемнасцi, стварэння цэнтральных кiруючых i выканаўчых органаў, вызначаецца прававы статус РДГА «БТПР».
Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў павiнна ажыццяўляць адзiную дзяржаўную палiтыку ў галiне вядзення паляўнiчай i рыбалоўнай гаспадарак, паляўнiцтва i рыбалоўства, садзейнiчаць органам дзяржаўнага кiравання ў рэалiзацыi мiжнародных прыродаахоўных канвенцый, удзельнiкам якiх з’яўляецца Рэспублiка Беларусь. Сярод асноўных задач таварыства таксама арганiзацыя навучання грамадзян рэспублiкi правiлам палявання i аматарскага рыбалоўства, падрыхтоўка iх да здачы спецыяльнага экзамену для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання, экалагiчнае выхаванне i асвета паляўнiчых i рыбаловаў-аматараў. РДГА «БТПР» з’яўляецца правапераемнiкам грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў», таму перарэгiстрацыi членаў таварыства не спатрэбiцца. Указам прадугледжана штогадовае выдзяленне мiнiстэрствам лясной гаспадаркi, сельскай гаспадаркi i харчавання сродкаў з рэспублiканскага фонду аховы прыроды на ўзнаўленне i ахову паляўнiчых жывёл i рыбных рэсурсаў, развiццё iнфраструктуры паляўнiчага i рыбалоўнага турызму, умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы паляўнiчай i рыбалоўнай гаспадарак. Гэта дасць магчымасць, не змяняючы механiзм фiнансавання паляўнiчай i рыбалоўнай гаспадарак, канкрэтызаваць напрамкi выкарыстання сродкаў рэспублiканскага фонду аховы прыроды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 17 лiпеня падпiсаў указ № 450
|
|