Арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва аб’ектаў АПК, будзе аказана дзяржпадтрымка
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня падпiсаў Указ № 448 «Аб аказаннi дзяржаўнай падтрымкi арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць будаўнiцтва, рэканструкцыю i тэхнiчнае перааснашчэнне аб’ектаў аграпрамысловага комплексу».
Дакумент выдадзены ў мэтах своечасовага фiнансавання будаўнiцтва, рэканструкцыi i тэхнiчнага перааснашчэння аб’ектаў АПК. У адпаведнасцi з Дзяржаўнай праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады ў бягучым годзе неабходна правесцi рэканструкцыю 203 малочнатаварных ферм, 19 комплексаў па вырошчванню i адкорму буйной рагатай жывёлы, 19 — па адкорму i вырошчванню свiней, 14 птушкафабрык. Запланаваны таксама работы па рэканструкцыi i перааснашчэнню iснуючых памяшканняў сельгасарганiзацый Гомельскай вобласцi пад спецыялiзаваныя цыбулясховiшчы, а ў КСУП «Брылёва» Гомельскага раёна — пад цэх прамысловай перапрацоўкi спаржавай фасолi. На рэалiзацыю гэтых мерапрыемстваў указам прадугледжваецца выдача банкамi пад гарантыi ўрада i аблвыканкамаў iльготных крэдытаў на суму Br315 млрд. Пералiк арганiзацый-атрымальнiкаў названых крэдытаў вызначаецца аблвыканкамамi. Увод жывёлагадоўчых аб’ектаў пасля рэканструкцыi i тэхнiчнага перааснашчэння дасць магчымасць забяспечыць у параўнаннi з 2005 годам прырост вытворчасцi малака на 84 тыс. тон, або на 17 працэнтаў, мяса буйной рагатай жывёлы — на 12,8 тыс. тон (17 працэнтаў), свiнiны — на 26,6 тыс. тон (12 працэнтаў), яек — на 45,6 млн штук (8 працэнтаў) i мяса птушкi — на 3,2 тыс. тон, або 7 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня падпiсаў Указ № 448 |
|