Абавязковы продаж валюты будзе ажыццяўляцца з выручкi ад экспарту
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Абавязковы продаж замежнай валюты будзе ажыццяўляцца выключна з сумы валютнай выручкi, што паступае ад экспарту. Такая норма змешчана ва Ўказе Прэзiдэнта Беларусi № 452 «Аб абавязковым продажы замежнай валюты».
Згодна з указам у якасцi аб’екта продажу замежнай валюты разглядаюцца толькi тыя грашовыя сродкi, якiя паступаюць на рахункi рэзiдэнтаў. Норма абавязковага продажу замежнай валюты застаецца ранейшай — 30 працэнтаў. Указам устанаўлiваецца абавязковы продаж замежнай валюты па грашовых сродках у замежнай валюце, што паступаюць у якасцi валютнай выручкi ад экспарту тавараў (работ, паслуг) на рахункi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у банках Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi, а таксама па грашовых сродках у замежнай валюце, што паступаюць ад рэалiзацыi фiзiчным асобам тавараў (работ, паслуг). Указ выдадзены ў мэтах забеспячэння ўстойлiвасцi беларускага рубля, патрэбнасцяў юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у замежнай валюце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая норма змешчана ва Ўказе Прэзiдэнта Беларусi № 452
|
|