Прыняты дадатковыя меры для развiцця сацыяльнага абслугоўвання ў вёсцы
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
У Беларусi прыняты дадатковыя меры па стымуляванню работы камбiнатаў бытавога абслугоўвання, якiя аказваюць паслугi насельнiцтву ў сельскай мясцовасцi. Адпаведная норма змяшчаецца ва Указе № 458 «Аб унясеннi змянення ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 2004 г. № 611», якi падпiсаў 17 лiпеня кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У адпаведнасцi з дакументам грашовыя сродкi камбiнатаў бытавога абслугоўвання сельскага насельнiцтва, якiя вызваляюцца згодна з Указам ад 23 снежня 2004 года № 611, павiнны акумулiравацца на спецыяльных рахунках. Гэтыя рахункi могуць адкрывацца ў банках, што абслугоўваюць названыя арганiзацыi. Сродкi, што вызваляюцца, маюць строга мэтавае прызначэнне i могуць выкарыстоўвацца толькi на развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы камбiнатаў бытавога абслугоўвання, фiнансаванне мерапрыемстваў па ўкараненню сацыяльных стандартаў у вёсцы. Забараняецца iх спагнанне ў бясспрэчным парадку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведная норма змяшчаецца ва Указе № 458
|
|