Вызначаны ўмовы ўвозу хiмiкатаў, якiя падпадаюць пад канвенцыю аб забароне распрацоўкi хiмзброi
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня падпiсаў Указ № 461 «Аб увозе i вывазе хiмiкатаў, якiя падпадаюць пад рэжым кантролю Канвенцыi аб забароне распрацоўкi, вытворчасцi, накаплення i прымянення хiмiчнай зброi i аб яе знiшчэннi».
У мэтах рэалiзацыi Канвенцыi аб забароне распрацоўкi, вытворчасцi, накаплення i прымянення хiмiчнай зброi i аб яе знiшчэннi ўказам прэзiдэнта вызначаны ўмовы ўвозу i вывазу хiмiкатаў, якiя падпадаюць пад рэжым гэтай Канвенцыi. Увоз у Беларусь або вываз з яе тэрыторыi хiмiкатаў (за выключэннем iх транзiту) павiнен ажыццяўляцца толькi юрыдычнымi асобамi Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць лiцэнзii на ўвоз (вываз) хiмiкатаў. Афармленне, выдача i вядзенне ўлiку лiцэнзiй на ўвоз (вываз) хiмiкатаў, а таксама iншых дакументаў, звязаных з увозам i вывазам хiмiкатаў, iх выкарыстаннем на тэрыторыi Беларусi, ускладзены на Дзяржаўны ваенна-прамысловы камiтэт. Таксама ўказам кiраўнiка дзяржавы зацверджаны: Палажэнне аб парадку ўвозу i вывазу хiмiкатаў, якiя падпадаюць пад рэжым кантролю Канвенцыi аб забароне распрацоўкi, вытворчасцi, накаплення i прымянення хiмiчнай зброi i аб яе знiшчэннi, якое ўстанаўлiвае неабходныя правiлы, у тым лiку ў галiне лiцэнзавання; пералiк хiмiкатаў, якiя падпадаюць пад рэжым кантролю гэтай Канвенцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня падпiсаў Указ № 461
|
|