Сельгасземлi будуць выкарыстоўвацца не па прамому прызначэнню толькi ў выключных выпадках
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Перавод сельскагаспадарчых зямель у нясельскагаспадарчыя або ў менш прадукцыйныя сельскагаспадарчыя землi магчымы толькi ў выключных выпадках. Такое палажэнне змешчана ва Ўказе Прэзiдэнта Беларусi № 456 «Аб некаторых пытаннях аднясення зямель да пэўных катэгорый i вiдаў, пераводу iх з адных катэгорый i вiдаў у iншыя».
Указам устаноўлена класiфiкацыя вiдаў сельскагаспадарчых i нясельскагаспадарчых зямель, зацверджаны парадак аднясення зямель да пэўных катэгорый i вiдаў, iх пераводу з адных катэгорый i вiдаў у iншыя, кампетэнцыя дзяржаўных органаў па прыняццю такiх рашэнняў. Акрамя таго, дакументам значна скарочаны тэрмiны падрыхтоўкi i праходжання матэрыялаў да стадыi прыняцця рашэнняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое палажэнне змешчана ва Ўказе Прэзiдэнта Беларусi № 456
|
|