Спiрт патыхаў газам
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Латышскаму кантрабандысту не ўдалося перахiтрыць беларускiх памежнiкаў...
Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Беларусi, грамадзянiн суседняй краiны нейкiм чынам залiў у газавы балон 130 лiтраў спiрту i спрабаваў правезцi праз мяжу ў аўтамабiлi «БМВ». Аднак беларускiя памежнiкi выявiлi гэта i яшчэ адно патаемнае сховiшча: у спецыяльнай нiшы памiж заднiм сядзеннем i багажнiкам знаходзiлася цэлая партыя цыгарэт «Ленинград». Увесь кантрабандны тавар на суму 3 мiльёны рублёў канфiскаваны. Апроч таго, латышскi кантрабандыст застаўся i без транспартнага сродку: у даход беларускай дзяржавы канфiскаваны i яго аўтамабiль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Латышскаму кантрабандысту не ўдалося перахiтрыць беларускiх памежнiкаў
|
|