Хацелi ў Фiнляндыю
Сымон СВIСТУНОВIЧ
Грамадзяне Iрака праехалi Турцыю, Грэцыю i Расiю без праблем, а вось у Пiнскiм раёне каля вёскi Лосiчы iх затрымалi.
Нелегалаў прывезлi сюды i пакiнулi ў лесе. Перавозчыкi сказалi iм, што гэта Фiнляндыя. Праз двое сутак на галодных i прамерзлых iракцаў выйшлi мясцовыя i выклiкалi мiлiцыю. Цяпер нелегалы знаходзяцца ў Пiнскiм ГАУС без грошай i дакументаў. Неўзабаве iх дэпартуюць за межы Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нелегалаў прывезлi сюды i пакiнулi ў лесе. Перавозчыкi сказалi iм, што гэта Фiнляндыя
|
|