21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяльцам рэкамендуецца прыкусiць свой востры язычок, а Блiзнятам — не спазняцца на работу

АВЕН. Калi атрымаеце прапанову змянiць месца працы, асаблiва ў аўторак, — не спяшайцеся з адказам i старанна прадумайце ўсё да дробязяў. Рыхтуйцеся да таго, што ў сярэдзiне тыдня могуць парушыцца дамоўленасцi з дзелавымi партнёрамi па абставiнах, якiя не залежаць ад iх. Аднак не забывайце, што вы зараз знаходзiцеся ў моцнай пазiцыi, таму ў вашай уладзе многае зрабiць. Не дазваляйце на сябе цiснуць i адкладзiце важнае рашэнне на сераду, пакiнуўшы сабе неабходны час для роздуму.

ЦЯЛЕЦ. Для вас гэты тыдзень будзе няпросты. Дзелавая нагрузка можа стварыць некаторае напружанне ў другой палове тыдня. Многiя справы i праекты запатрабуюць дадатковых расходаў i намаганняў. Не бойцеся развiтвацца з непатрэбнымi рэчамi i перажыткамi. Прыкусiце свой востры язычок: у дадзеным выпадку ён можа стаць вашым ворагам. Не даводзьце сiтуацыю да кропкi кiпення. У аўторак будуць удалымi дзелавыя перамовы, падпiсанне дамоўленасцяў i здзелак. У сераду да новай iнфармацыi варта прыслухацца, але спачатку вызвалiце яе ад магчымых скажэнняў. У чацвер дапамога сяброў будзе вельмi дарэчы. Выхадныя правядзiце дома — абаранiце сябе ад непатрэбных кантактаў.

БЛIЗНЯТЫ. Важней за ўсё на гэтым тыднi своечасова завяршыць даручаную неадкладную справу. Сябры i блiзкiя праявяць разуменне i падтрымаюць вас. У панядзелак дакладна расплануйце свае дзеяннi, бо непрадуманыя справы i словы могуць выклiкаць буйную непрыемнасць. У сераду пастарайцеся не спазняцца на работу: нават самы дробны праступак выклiча нездаровую цiкаўнасць у начальства.

РАК. Настае спрыяльны момант для канцэнтрацыi сiл i магчымасцяў i рэзкага, можа нават раптоўнага скачка наперад. Лепш, калi гэта адбудзецца ў чацвер. У пачатку тыдня да праблем варта адносiцца з гумарам. У панядзелак галоўныя падзеi могуць чакаць вас на працоўным месцы. Паездкi, сустрэчы i iншую мiтусню лепш перанесцi на другую палову тыдня. У аўторак пажадана дарабiць звычайныя справы i не ўлазiць у спакуслiвыя авантуры. У чацвер сустрэчы i перамовы могуць адкрыць для вас новыя далягляды. У нядзелю ваша маўчанне будзе даражэй за золата: рабiце высновы самi сабе, таму што час для iх абвяшчэння яшчэ не прыйшоў.

ЛЕЎ. Пастарайцеся быць больш канкрэтнымi ў сваiх марах i жаданнях. Тады яны маюць рэальны шанц ажыццявiцца. Будзьце маральна гатовыя да магчымых змяненняў. Прычым не толькi ў планах, але i ў лёсе. Смела прыступайце да выканання якiх заўгодна складаных задач, не сумнявайцеся — поспех прыйдзе. Панядзелак — добры дзень каб ставiць перад сабой новыя мэты. У гэты дзень вас можа чакаць прыемны сюрпрыз. Аўторак удалы для пачатку сумесных праектаў. А пятнiца зусiм не падыходзiць для спрэчак.

ДЗЕВА. На гэтым тыднi фартуна ўсмiхаецца i дапамагае вам у многiх справах. Ажыццяўляйце даўнiя праекты, яны могуць прынесцi ўдачу. У сераду пажадана не ўзвальваць на свае плечы вельмi шмат работы: ёсць рызыка не справiцца. Пастарайцеся быць больш рэалiстычнымi. Сачыце за сваёй мовай: вашы словы могуць быць выкарыстаны супраць вас у блiжэйшай будучынi. Не хавайце сваёй радасцi цi засмучэння ад блiзкiх, i яны з разуменнем аднясуцца да вас, а iх падтрымка падбадзёрыць i дадасць сiлы. Не забывайцеся аб творчым абнаўленнi iмiджу — i вы будзеце проста чароўнымi.

ШАЛI. Некаторыя погляды на жыццё з цягам часу i вашым духоўным развiццём старэюць, таму збярыцеся з сiламi — змянiцеся. Навучыцеся лунаць над сiтуацыяй, будзьце моцнай i мудрай iстотай. Верагодныя некаторыя перамены ў вашым доме. Нарэшце вы дасягнеце ўзаемаразумення са сваiмi роднымi.

СКАРПIЁН. Настае спрыяльны тыдзень для рэалiзацыi творчых планаў i праектаў, заснаваных на голым энтузiязме. Займацца строгiмi разлiкамi не варта — вы можаце не ўлiчыць дробязi, вельмi значныя, але, з вашага пункту гледжання, вельмi нудныя, каб губляць на iх час. У панядзелак магчыма ўдалая паездка, якая ўмацуе ваша матэрыяльнае становiшча. У чацвер i пятнiцу абмiнайце слiзкiя i авантурныя прапановы, калi хочаце пазбегнуць страт i расчараванняў. У суботу, калi ёсць магчымасць, пабудзьце на свежым паветры, адпачнiце ад цывiлiзацыi.

СТРАЛЕЦ. У панядзелак непажадана прызначаць важныя сустрэчы i iншыя значныя мерапрыемствы. У гэты дзень трэба гнаць прэч ад сябе дакучлiвыя думкi i дакучлiвых людзей, якiя могуць падштурхнуць вас да нежаданых дзеянняў. Ранiцай у аўторак варта заняцца аўтатрэнiнгам: скажам, пахвалiць сябе за дасягненнi апошнiх дзён. А пасля поўдня — знайсцi час для пабудовы планаў на блiжэйшы месяц. Серада — добры дзень для зносiнаў, вучобы, перамоў. Вельмi запатрабаваная будзе ваша актыўнасць i iнiцыятыва. У пятнiцу можаце апынуцца ў цэнтры падзей: сабярыцеся i захоўвайце самавалоданне.

КАЗЯРОГ. З’явiцца добрая магчымасць павысiць самаацэнку. Нават нядобразычлiўцы адзначаць вашы выдатныя дзелавыя якасцi. У аўторак варта даверыцца iнстынкту самазахавання i iнтуiцыi — яны дапамогуць ажыццявiць патаемныя задумы, не пацярпеўшы пры гэтым. Дзеля дасягнення мэты ў сераду давядзецца адмовiцца ад некаторых прынцыпаў. Настае спрыяльны час для павышэння прафесiяналiзму. Не шкадуйце аб затрачаных сродках i часе — яны вельмi хутка акупяцца.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень абяцае быць вельмi актыўным. Можна будзе многае паспець зрабiць. А калi пашанцуе, то нават дасягнуць пастаўленай мэты. У панядзелак можна атрымаць доўгачаканую вестачку. У пачатку тыдня будуць паспяховымi праекты, звязаныя з мастацтвам i медыцынай. Серада абяцае быць цудоўным днём для выпраўлення ўсемагчымых непаразуменняў. Так што не адкладвайце гэту справу ў доўгую скрынку: калi ёсць сямейныя цi працоўныя праблемы — паспяшайцеся iх выправiць. Пятнiца падыдзе для завяршэння пачатых спраў, вяртання даўгоў, выканання абяцанняў. Займiцеся нарэшце вырашэннем хатнiх праблем. У выхадныя родныя могуць звярнуцца да вас па дапамогу.

РЫБЫ. Нарэшце адчуеце сiлу для новых здзяйсненняў. Гэта дазволiць прыняць удзел у рознапланавых праектах i вырашэннi самых незвычайных пытанняў, аб якiх вы нават i думаць не маглi. Багацце iдэй дапаможа праявiць сябе ў якасцi лiдара. Тыдзень будзе насычаны кантактамi, паездкамi, сустрэчамi. У выхадныя днi абавязкова знайдзiце час для старых сяброў, пажадана — пабольш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяльцам рэкамендуецца прыкусiць свой востры язычок, а Блiзнятам — не спазняцца на работу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика