Апоры для гладыёлусаў
Многiя ўладальнiкi дачных i прысядзiбных участкаў вырошчваюць гладыёлусы. А каб зрэзаныя раслiны ў букетах выглядалi прыгожа, яны павiнны быць прамымi. I тым больш не павiнны скрыўляцца i падаць на зямлю пад цяжарам кветак, якiя распускаюцца. Значыць, iм патрэбна падтрымка.
Для гэтага можна насячы з цвёрдага дроту дыяметрам 6 мм некалькi дзесяткаў пруцiкаў i падставiць iх да тых асобiн, якiя злёгку нахiлiлiся i пачалi завальвацца. Пры гэтым пруткi амаль не будуць траўмiраваць каранi раслiн i кветаносы звычайна паспяваюць выпрамiцца. Але апоры для гладыёлусаў можна i ўдасканалiць. Iдэю новай канструкцыi падказала сушылка для бялiзны — сетка на каркасе, — якую ўстанаўлiваюць на балконе цi ў ванным пакоi. Памеры дротавай сеткi i ячэек вызначаюцца пры ўстаноўцы апоры над градкай, а вышыню можна мяняць за кошт зарубак на калках.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А каб зрэзаныя раслiны ў букетах выглядалi прыгожа, яны павiнны быць прамымi. I тым больш не павiнны скрыўляцца i падаць на зямлю пад цяжарам кветак, |
|