Упершыню ў Беларусi пройдуць гонкi Баха-2006
Юрась ШАЎЦОЎ
28—30 лiпеня ў Барысаўскiм раёне адбудзецца мiжнародная гонка «Беларусь Баха-2006». Правядзенне гонкi такога высокага ўзроўню (упершыню ў нашай краiне) — прызнанне высокай якасцi бездарожных спаборнiцтваў на Беларусi. Агульная працягласць хуткасных адрэзкаў складзе 660 кiламетраў, а прызавы фонд Бахi — 10 000 еўра.
У спаборнiцтвах прымуць удзел як прафесiяналы, так i аматары не толькi з Беларусi, але i з Расii, Украiны, Латвii, Лiтвы, Эстонii i Германii. Удалая рэалiзацыя праекта дасць магчымасць у наступным годзе заявiць «Беларусь Баха» як этап Кубка ФIА па Бахам. Слова «баха» (iсп. baja) з’явiлася ад назвы мясцовасцi ў паўднёвай Калiфорнii, дзе быў праведзены першы кароткi ралi-рэйд. Баха — вiд ралi-рэйдаў. Згодна з азначэннем FIA, гэта спаборнiцтвы, якiя праходзяць па перасечанай мясцовасцi i дарогах агульнага карыстання. Стандартны працяг гонкi — ад аднаго да трох дзён. Траса — ад 500 да 1200 кiламетраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слова «баха» (iсп. baja) з’явiлася ад назвы мясцовасцi ў паўднёвай Калiфорнii, дзе быў праведзены першы кароткi ралi-рэйд
|
|