Тыдзень камфортнага лета
Сяргей КУРКАЧ
У апошнiя днi лiпеня сiноптыкi абяцаюць 25—29 градусаў плюс «лёгкi» кароткачасовы летнi дождж.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiн-прыроды Валянцiна Скрабец, кароткачасовыя навальнiчныя дажджы ў мiнулую суботу былi вельмi дарэчы нашай сельскай гаспадарцы. Самым «ураджайным» стаў суботнi дождж у раёне метэастанцыi Слуцк, дзе за дзень выпала 38 мiлiметраў ападкаў, што адпавядае амаль палове месячнай нормы. А надалей на гэтым тыднi надвор’е ў Беларусi будзе фармiравацца пад уплывам цёплага антыцыклону, якi крочыць да нас з захаду Еўропы. Таму на тэрыторыi краiны мiнiмум да пачатку жнiўня захаваецца павышаны тэмпературны рэжым. Тэмпература паветра ўдзень на працягу тыдня ў большасцi раёнаў краiны будзе трымацца ў межах 25—29 градусаў. А вось у Брэсцкай вобласцi ў гэтыя днi захаваецца 30-градусная спякота. Толькi на паўночным усходзе Беларусi 27—28 лiпеня атмасферны фронт з боку Расii выклiча кароткачасовае знiжэнне тэмпературнага фону на 3—5 градусаў. Невялiкiя дажджы на гэтым тыднi будуць мець выключна кароткачасовы характар. Блiжэй да выхадных больш моцныя дажджы верагодныя па паўночнаму ўсходу рэспублiкi. Згодна з папярэднiмi прагнозамi клiматолагаў, у першыя днi жнiўня на тэрыторыi Беларусi захаваецца цёплае i сонечнае надвор’е.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя днi лiпеня сiноптыкi абяцаюць 25—29 градусаў плюс «лёгкi» кароткачасовы летнi дождж |
|