Гаспадаркi рэспублiкi намалацiлi каля 200 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
У Беларусi жнiво пачалося практычна ва ўсiх рэгiёнах. Уборка iдзе выбарачна, па меры выспявання збожжавых. Як паведамiў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Уладзiмiр Куратнiк, збожжавыя каласавыя скошаны на 74 тыс. га, што складае крыху больш за 3 працэнты агульнай плошчы.
Суразмоўца адзначыў, што ўжо намалочана каля 200 тыс. тон збожжа новага ўраджаю, з iх 104 тыс. тон прыпадае на гаспадаркi Брэсцкай вобласцi. Сярэдняя ўраджайнасць па рэспублiцы складае 27,4 ц/га, што на 2,7 цэнтнера менш, чым летась. Аднак, паводле разлiкаў спецыялiстаў Мiнсельгасхарча, па меры ўступлення ў жнiво большай колькасцi гаспадарак i ўборкi больш прадукцыйных участкаў ураджайнасць павялiчыцца. Цяпер у першую чаргу убiраюць участкi, якiя падгарэлi або палеглi. Самая высокая ўраджайнасць у гаспадарках Гродзенскай вобласцi — 35 ц/га, а таксама Мiнскай — 33 ц/га. Вышэйшы за рэспублiканскi паказчык ураджайнасцi ў гаспадарках Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей — каля 28 ц/га. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi жнiво пачалося практычна ва ўсiх рэгiёнах. Уборка iдзе выбарачна, па меры выспявання збожжавых
|
|